Перамогі майстроў

Майстры і выхаванцы Квасыніцкага цэнтра рамёстваў, працягваючы традыцыі народных умельцаў, ствараюць прыгажосць – казку сваімі рукамі. Залацістая саломка, срэбны лён пераўвасабляюцца ў чароўных птушак, каней, лялек, кветкі. Льняныя ніткі ва ўмелых руках ператвараюцца ў тканыя ручнікі, посцілкі, паясы. А з лазы, галінак дрэў з’яўляюцца кошыкі, карзінкі, вазы, кашпо. З гліны – конікі, лялькі, свістулькі, пано. Усё, што знаходзіцца ў Цэнтры рамёстваў – кампазіцыі, пано, лялькі, старажытная пралка і кросны, дзівосныя кветкі – настройвае на творчую працу.
Майстры народнага клуба «Крылы творчасці» Лістапад Таццяна Мікалаеўна і Рамановіч Ларыса Уладзіміраўна 28 і 29 чэрвеня ўдзельнічалі ў адкрытым фестывалі-выставе на Гранд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Гліняны цуд», які прайшоў у горадзе Салігорску. На гэты фестываль прыехалі прадстаўнікі ўстаноў дадатковай адукацыі, устаноў культуры – усе тыя, хто займаецца ў Мінскай вобласці мастацтвам керамікі, стварае гліняную цацку. У час фестывалю-выставы адбыліся майстар-класы па вырабу цацкі-свістулькі, цацкі-бразготкі, цацачнага посуду па прымяненні народных тэхналогій дэкаратыўнай аздобы керамічных выяў. У рамках фестывалю прайшоў творчы абмен вопытам па пытаннях навучальнага працэсу ў мастацтве, стварэнню глінянай цацкі і адбылася прэзінтацыя кнігі Мікалая Пратасені «Гліняная казка». Лістапад Таццяна Мікалаеўна стала Лаўрэатам І ступені ў намінацыі «Цацкі-макеты», а Рамановіч Ларыса Уладзіміраўна – Лаўрэатам ІІ ступені ў намінацыі «Сучасная цацка».

Горад Клецк 29 чэрвеня прымаў удзельнікаў IV абласнога свята-конкурсу дзіцячай творчасці «Калыска талентаў». На свята з’ехаліся маленькія майстры Мінскай вобласці, якія паказвалі сваё майстэрства па розным накірункам традыцыйнага народнага мастацтва. Квасыніцкі цэнтр рамёстваў прадстаўлялі: Ганна Гарбацэвіч, Дзмітрый Галагуцкі, Кірыл Дземчанка, Надзея Карташова, Валерыя Гарбацэвіч, Дар’я Барынь. Дыпломы ІІ ступені «За ўклад у развіццё традыцыйнай спадчыны і творчы падыход да выканання твора ў тэхніцы роспісу па дрэве» атрымала Надзея Картаўсава, дыплом ІІ ступені «За ўклад у развіццё традыцыйнай спадчыны і творчы падыход да выканання твора ў тэхніцы саломапляцення і аплікацыі» атрымала Валерыя Гарбацэвіч, дыпломы ІІ ступені «За ўклад у развіццё традыцыйнай спадчыны і творчы падыход да выканання твора ў тэхніцы саломапляцення і аплікацыі» атрымалі Кірыл Дземчанка і Дзмітрый Галагуцкі, два дыплома ІІІ ступені «За беражлівае стаўленне да мясцовых традыцый, адраджэнне тэхнікі вырабу твораў» атрымалі Дар’я Барынь і Ганна Гарбацэвіч.

ЕЩЁ ПО ТЕМЕ:  Определены победительницы областного конкурса красоты «Мисс Минщина»

Наталля МАТУСЕВІЧ, дырэктар Квасыніцкага цэнтра рамёстваў

Если вы нашли ошибку, выделите ее и нажмите Shift + Enter или нажмите сюда, чтобы сообщить нам.

Не пытайтесь копировать текст и изображения!