Маёй зямлі куточак дарагі

Нядзельным ранкам 25 жніўня вёска Амговічы поўніліся музыкай, дзіцячым смехам. Творчыя супрацоўнікі Амговіцкага сельскага клуба-бібліятэкі ладзілі свята вёскі Амговічы. Яно сабрала не толькі сем’і мясцовых жыхароў, але і госцей з суседскіх вёсак Ляхава, Дворышча, Васількова. Завіталі і гараджане, якія прыехалі ў госці да бацькоў.

Са святам віншаваў жыхароў старшыня Сорагскага сельвыканкама Адам Леанідавіч Жэнжэўскі. Ён дзякаваў за працу, зычыў здароўя і дабрабыту. Старшыня прафкома ААТ «Гольчыцкае» Малец Віктар Міхайлавіч расказаў пра поспехі работнікаў і ўзнагародзіў перадавікоў гаспадаркі: Наталлю Аляксандраўну Ажэўскую, Артёма Аляксандравіча Войсета, Фёдара Александравіча Тарана, Аляксандра Віктаравіча Коласава, Мікалая Паўлавіча Лапца.

Хвілінай маўчання ўшанавалі жыхароў вёскі, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Па традыцыі павіншавалі юбіляраў гэтага года і самую старэйшую жыхарку вёскі 90-гадовую Ганну Рыгораўну Стром.

Пераможцамі конкурсу на лепшы падворак сталі сем’і: Бузун, Пенязі, Стром.

Для гасцей свята з канцэртнай праграмай выступілі творчыя калектывы Амговіцкага сельскага клуба і Вясейскага сельскага дома культуры. Скончылася свята танцавальнай праграмай.

Людміла АЖЭЎСКАЯ, загадчык Амговіцкім клубам-бібліятэкай

Если вы нашли ошибку, выделите ее и нажмите Shift + Enter или нажмите сюда, чтобы сообщить нам.

ЕЩЁ ПО ТЕМЕ:  Семья – источник вдохновения
Не копируйте текст!