23 жніўня творчыя работнікі Маяцкага сельскога дома культуры ладзілі свята вескі Ветка. На свята прыйшлі не толькі мясцовыя жыхары, але і з суседскіх вёсак Маяк, Леткаўшчына, Боркі завіталі жыхары.
Са святам віншаваў старшыня Грэскага сельвыканкама Леанід Мікалаевіч Русаковіч, які ад усяго сэрца пажадаў ім моцнага здароўя і дабрабыту.
Дырэктар Маяцкага сельскага дома культуры Ганна Аркадзьеўна Кіршчэня чытала вершы «Месца святое малая Радзіма», «Шчыра слаўлю тое месца», «Скарбы роднага краю», прысвечаныя Году малой Радзімы, якія напісала настаўніца Маяцкай сярэдняй школы Любоў Сцяпанаўна Шушкевіч.
Атрымалі ў гэты дзень віншаванне юбіляры Мікалай Мікалаевіч Мацяжок і Уладзімір Альгердасавіч Печкіс.
Цёплымі словамі, песнямі, падарункамі былі адзначаны жыхары вёскі, якія прымаюць актыўны ўдзел у стварэнні і правядзенні свят.
Жыхароў вёскі і гасцей свята частавалі пірагамі, якія ў гэты дзень, выдаліся на славу і салодкімі пачастункамі.
Для гасцей свята з канцэртнай праграмай выступілі творчыя калектывы Маяцкага сельскага культуры і Мусіцкага сельскага клуба – бібліятэкі. Скончылася свята танцавальнай праграмай.
Ганна КІРШЧЭНЯ, дырэктар Маяцкага сельскага дома культуры
Если вы нашли ошибку, выделите ее и нажмите Shift + Enter или нажмите сюда, чтобы сообщить нам.