Прэс-рэліз

Абласное свята традыцыйных мастацкіх рамёстваў «»

Каля 500 майстроў-умельцаў у звыш 20 накірунках народнай творчасці з розных куточкаў Мінскай вобласці і Рэспублікі Беларусь, возьмуць ўдзел у свяце. Салома- і лозапляценне, разьба па дрэве і ткацтва, вышыўка і ганчарства, ткацтва пояса і інш.

У межах абласнога свята традыцыйных мастацкіх рамёстваў «Слуцкія паясы» адбудзецца свята- «», прысвечанае гэтай цікавай і шматграннай з’яве нашай агульнай творчай спадчыны. Надзвычай прыемна, што большасць удзельнікаў конкурсу з ліку дзяцей і моладзі – навучэнцы гурткоў і студый дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, тыя, хто будзе працягваць зберагаць і развіваць традыцыі беларускай лялькі і надалей.

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, як і заўжды, пройдзе ў межах абласнога свята традыцыйных мастацкіх рамёстваў «Слуцкія паясы». Да ўдзелу у канферэнцыі запрошаны навукоўцы, аспіранты, выкладчыкі і студэнты вышэйшых навучальных устаноў, супрацоўнікі ўстаноў культуры і адукацыі Рэспублікі Беларусь і замежных краін, майстры народных мастацкіх рамёстваў.

Упершыню ў рамках свята прайшоў інтэрактыўны конкурс юных майстроў і мастакоў «У краіне творчасці». Спаборніцтва праходзіла на інтэрнэт-рэсурсе Facebook. Пераможцы вызначаліся шляхам адкрытага галасавання і спаборнічалі ў пяці намінацыях ў двух узроставых групах.

Сапраўднымі брэндамі Мінскай вобласці сталі: Капыльскія і Старадарожскія ручнікі, Лагойская і Івянецкая кераміка, Клецкая і Маладзечанская лаза, Вілейская і Мядзельская разьба па дрэве. Слуцкі раён працягвае мастацкія традыцыі народнай творчасці свайго рэгіёна. Таму невыпадкова, што для правядзення брэндавага свята рамёстваў «Слуцкі пояс» быў абраны менавіта гэты рэгіён Міншчыны.

Спадзяёмся, што гэта свята з гістарычнай назвай «Слуцкі пояс» кожны год будзе збіраць усё больш таленавітых людзей з розных куточкаў Беларусі.

ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці»

Праграма святочных мерапрыемстваў, прысвечаных абласному святу народных мастацкіх рамёстваў «Слуцкія паясы» 7 верасня 2019 года

Всего просмотров: (52)

Если вы нашли ошибку, выделите ее и нажмите Shift + Enter или нажмите сюда, чтобы сообщить нам.

ЕЩЁ ПО ТЕМЕ:  Праздничные мероприятия в Городском парке культуры и отдыха

Похожие записи