З прафесійным святам – Днём работнікаў культуры!

Паважаныя работнікі ўстаноў культуры Случчыны! Шаноўныя ветэраны!

Ад імя Слуцкага раённага выканаўчага камітэта прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры!

У гэты дзень мы ўшаноўваем тых, хто сваім талентам, працавітасцю, любоўю да роднага краю прымнажае яго славу і аўтарытэт, уносіць вялікі ўклад у развіццё нашага грамадства, вядзе вялікую работу па духоўна-маральным выхаванні моладзі.

Дзякуючы вашым ідэям і карпатлівай працы Случчына жыве цікавым жыццём. Многія святы, конкурсы, фестывалі, якія праводзяцца ў нашым раёне, сталі традыцыйнымі і карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод дзяцей, моладзі і старэйшага пакалення.

Паважаныя работнікі і ветэраны культуры, прыміце словы падзякі за ваш талент і майстэрства, творчасць і шчырую адданасць прафесіі.

Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, невычэрпнай энергіі, далейшых творчых поспехаў.

Старшыня Слуцкага раённага выканаўчага камітэта А.У. ЯНЧЭЎСКІ

Всего просмотров: (13)

Если вы нашли ошибку, выделите ее и нажмите Shift + Enter или нажмите сюда, чтобы сообщить нам.

ЕЩЁ ПО ТЕМЕ:  Торжества по случаю юбилея Слуцкого уксусного завода

Похожие записи