Шчодры вечар – добрым людзям!..

«Шчодры вечар – добрым людзям!..» – гучала з вуснаў удзельнікаў аматарскай творчасці Мусіцкага сельскага клуба – бібліятэкі. Яны з вясёлымі песнямі, абрадавымі міні-дзеямі наведвалі сваіх землякоў у в. Клешава, в. Мусічы, аг. Леткаўшчына (нават трапілі ў в. Маяк) з пажаданнямі моцнага здароўя і шчаслівага жыцця ў новым 2020 годзе.

Ззяючыя радасцю твары шчадроўшчыкаў, іх яркія касцюмы, магічныя дзеянні тварылі сапраўдны цуд: гаспадары з задавальненнем адкрывалі дзверы, ўважліва слухалі, запрашалі ў хату дзе шчыра і шчодра адорвалі гасцей пачастункамі, выказваючы словы падзякі за святочны настрой, за далучэнне да народнай культуры, захаванне абрадавых свят, якія ўзбагачаюць духоўны свет чалавека, робяць яго яркім, каларытным, незабыўным, узвышаным і добрым.

Няхай жа доўга жыве ў сэрцах людзей святочная дзея Шчодрага вечара.

Марына ДУРЫЦКАЯ, загадчык Мусіцкага сельскага клуба-бібліятэкі

Если вы нашли ошибку, выделите ее и нажмите Shift + Enter или нажмите сюда, чтобы сообщить нам.

ЕЩЁ ПО ТЕМЕ:  О той, кто дарует нам жизнь и тепло