Сувязь пакаленняў праз майстэрства

У весцы Балотчыцы жывуць майстры народна творчасцi – гэта Валянціна Міхайлаўна Кот i Зінаіда Мітрафанаўна Рудзеня. Гэтыя жанчыны аддаюць увесь свой вольны час вышыўцы.

Валянціна Міхайлаўна нарадзiлася ў 1946 годзе ў весцы Балотчыцы. Па расказах Валянцiны Мiхайлаўны, – яе мацi шыла рознае адзенне: сукенкi, кашулi, спаднiцы i валёнкi. Яшчэ маленькаю дзяўчынаю яна пачала вучыцца шыць ад мацi, а ўжо ў сталым узросце пачала займацца вышыўкаю. Вышывае ў асноўным гладдзю. Па расказах Валянціны Міхайлаўны, калi ёй не спiцца, – бярэ пяльцы i нават за ноч вышывае прыгожы ўзор. А вось калi заходзiш у яе хату, то здаецца, што акунаешся ў мiр кветак. Усе сцены, дываны ўпрыгожаны сурвэткамi i ручнiкамi, на якiх ззяюць рознакаляровыя кветкi.

 

Зінаіда Мітрафанаўна таксама нарадзiлася ў весцы Балотчыцы ў 1942 годзе. Вышываць пачала вучыцца з шасцi гадоў, але пасля вайны было вельмi цяжка, таму людзi больш займалiся ткацтвам. Малодшыя дзяўчаты пралi нiткi, а старэйшыя ткалi. Вось i Зiнаiда Мiтрафанаўна дапамагала мацi ткаць. З гадамi ткацтва ў хатнiх умовах адышло, але надхненне займацца любiмай справай засталося па сягодняшнi час. Зараз яна вышывае толькi гладдзю, а некалi, як быў добры зрок, вышывала крэсцiкам. Шмат засталося вышывак-партрэтаў, нават есць яшчэ партрэт У.I. Ленiна.

 

Вырабы вышыўкi i ткацтва майстрых заўсёды ўпрыгожваюць святы, якія праходзяць у Балочыцкім сельскім клубе і на раённых святах і выставах.

Каб захаваць традыцыi народнай творчасцi, свае навыкi і ўменне ствараць прыгожае гэтыя жанчыны перадаюць малодшаму пакаленню ў гуртку дэкаратыуна-прыкладнога мастацтва сельскага клуба.

Людзміла АМЯЛЬКОВІЧ, загадчык Балочыцкага сельскага клуба

 

Если вы нашли ошибку, выделите ее и нажмите Shift + Enter или нажмите сюда, чтобы сообщить нам.

ЕЩЁ ПО ТЕМЕ:  Коротко о празднике народных ремёсел «Слуцкие пояса»