Менавіта так заўсёды пачынае свой расказ Вольга Рыгораўна Лешчанка з вёскі Ленькі. Знайсці часінку на вышыўку не так проста. Але Вольга Рыгораўна знаходзіць і з галавой акунаецца ў любімую справу. Вышыўка даўно стала яе «аддушынай», справай, калі ты забываеш аб усім.
Адметны стыль, вытанчаны густ, высокае майстэрства, невычэрпная фантазія, якую сілкуюць чыстыя крынічкі традыцыйнай беларускай народнай творчасці, адрозніваюць работы Вольгі Рыгораўны. Яе вырабы вызначаюцца каларытнасцю ўзораў, разнастайнасцю і непаўторнасцю.
Вышытыя работы наведвальнікаў выстаў вабяць і радуюць вока. А яшчэ яе вырабы не залежваюцца падоўгу ў хаце: яны дорацца дзецям, сябрам і родным. У гэтых падарунках свеціцца любоў майстрыхі да ўсяго прыгожага, цепліцца пяшчота яе рук.
Таццяна ДАБРЫНЕЎСКАЯ, метадыст Цэнтра
Фота – Радаш Галіна Міхайлаўна, загадчык Ленькаўскага сельскага дома культуры
Если вы нашли ошибку, выделите ее и нажмите Shift + Enter или нажмите сюда, чтобы сообщить нам.