У вёсцы Мусічы жыве і творыць майстар-вышывальніца, ткачыха Ганна Аляксандраўна Таўкач, 1948 года нараджэння. Жыццё сялянкі, насычанае працай на зямлі, клопатам аб сям’і, упрыгожваецца і поўніцца любімай справай. Таленавітая майстрыха стварае сваімі працавітымі рукамі сапраўдныя шэдэўры мастацтва. У іх хараство душы, уся палітра фарбаў, вера ў светлае і прыгожае.
Работы Ганны Аляксандраўны прыносяць задавальненне, дораць радасць, ствараюць добры настрой усім гледачам. Работы майстрыхі аздабляюць святы, якія праводзяцца ў Мусіцкім сельскім клубе і ў раёне.
Марына ДУРЫЦКАЯ, загадчык клуба
Если вы нашли ошибку, выделите ее и нажмите Shift + Enter или нажмите сюда, чтобы сообщить нам.