Дзень беларускай лялькі – нефармальнае свята, якое адзначаюць у Беларусі 16 лістапада, пачынаючы з 2010 года.
Чаму нам, дарослым, так цікавы лялечны свет? Можа таму, што ў глыбіні душы мы ўсе застаёмся дзецьмі, і лялька, як самы галоўны атрыбут дзяцінства, нагадвае нам пра тыя часы, «калі дрэвы былі вялікімі»…
Безумоўна, лялька ніколі не знікне з чалавечага жыцця. У тым ці іншым выглядзе яна заўсёды вяртаецца да нас. І прычына таму вельмі простая: усе мы калісьці гулялі з лялькай, давяраючы ёй самыя патаемныя свае сакрэты. Гэта тая частка дзяцінства, пра якую немагчыма забыцца. Не мае значэння, у якім кутку нашай планеты жыве чалавек, лялькі заўсёды застаюцца агульначалавечай мовай, якая зразумелая для ўсіх!
З даўніх часоў павялося, што выраблялі лялькі глубокай восенню, па завяршэнню палявых работ, калі ў жанчын з’яўляўся вольны час. Іх майстравалі і дарослыя, і дзеці. Лялек вязалі, плялі і ляпілі. Нават сам працэс іх вырабу ператвараўся ў гульню. Часцей з лялькамі гулялі дзяўчынкі, хаця часам у гульнях прымалі ўдзел і хлопчыкі малодшага ўзросту. Некаторых лялек ставілі на пачэснае месца ў хаце. Да Новага года кожная гаспадыня не забывала сплесці ляльку, якая служыла ўпрыгожваннем ёлкі, неслі ўтульнасць і цяпло ў сямейнае свята.
Гульні з лялькамі садзейнічаюць засваенню дзецьмі сацыяльных роляў, знаёмяць дзіця з паўсядзённым жыццём, навакольным асяроддзем, людзьмі.
Пацверджаннем таму, наколькі мы звязаны з лялькай, – абласное свята-конкурс, якое праходзіць на Случчыне з 2007 года. З усіх куткоў Мінскай вобласці з’яжджаюцца майстры, каб паказаць сваё майстэрства ў выкананні лялькі. І першапачатковая задача майстроў – гэта прапаганда і папулярызацыя мастацтва беларускай лялькі сярод шырокай грамадскасці; заахвочванне дзяцей і моладзі да заняткаў традыцыйнымі рамёствамі; далучэнне праз выраб лялькі да гісторыі Беларусі, беларускага традыцыйнага адзення і фальклору.
Таццяна ДАБРЫНЕЎСКАЯ, метадыст Цэнтра
Лялькі Наталлі Барынь, майстра Квасыніцкага цэнтра рамёстваў
Лялькі Таццяны Воранавай, майстра Квасыніцкага цэнтра рамёстваў
Лялькі Наталлі Гарбацэвіч, майстра Квасыніцкага цэнтра рамёстваў
Лялькі Алены Лістапад, майстра Квасыніцкага цэнтра рамёстваў
Лялькі Таццяны Лістапад, майстра Квасыніцкага цэнтра рамёстваў
Лялькі Наталлі Матусевіч, загадчыка Квасыніцкага цэнтра рамёстваў
Лялькі Ларысы Рамановіч, майстра Квасыніцкага цэнтра рамёстваў
По вопросам приобретения сувенирной продукции мастеров обращаться:
Квасыничский центр ремёсел
Телефон: +375 (1795) 76 3 04
Заведующий: Матусевич Наталья Казимировна
Лялькі Марыны Дробыш, умеліцы з аг. Лучнікі
Лялькі Тамары Леанчук, умеліцы з Грэска
Если вы нашли ошибку, выделите ее и нажмите Shift + Enter или нажмите сюда, чтобы сообщить нам.