«Майстар – залатыя рукі», дапытлівы і творчы чалавек, які мае вялікае жаданне паспрабаваць зрабіць нешта сваімі рукамі і навучыць другіх. Гэта ўсё пра настаўніка тэхнічнай працы і чарчэння Паўстынскай сярэдняй школы Аляксандра Уладзіміравіча Альховіка. Ён нарадзіўся ў вёсцы Мерашыно, Слуцкага раёна ў 1957 годзе. Скончыўшы Бабруйскі аўтатранспартны каледж, Саша звязаў сваё далейшае жыццё са школай. Спачатку вучыў дзяцей вадзіць аўтамабіль, а затым рабіць прыгажосць сваімі рукамі.
І вось ужо больш за 40 гадоў ён працуе ў Паўстынскай школе, вучыць хлопцаў вырабляць з дрэва розныя сталярныя вырабы: дзверы, вокны, сталы, журнальныя столікі, паліцы, шкатулкі, дачныя наборы, наборы для кухні, сталовай, камоды, ложкі і інш. Усё афармленне школы зроблена рукамі Аляксандра Уладзіміравіча і яго выхаванцаў.
Настаўнік творча выкарыстоўвае ў сваёй рабоце вопыт народных майстроў. Авалодваючы некалі майстэрствам бондарскага рамяства, ён і думаць не мог, што яму давядзецца выконваць, па сутнасці, царскі заказ – для славутага Мірскага замка. Там красуюць яго, Аляксандра Альховіка, ручной працы вырабы – 9 дубовых бочак.
Яго работы карыстаюцца попытам не толькі ў знаёмых, родных і сяброў, але і далёка за межамі краіны. Аляксандр Уладзіміравіч – удзельнік шматлікіх выстаў, святаў, фестываляў.
Таццяна ДАБРЫНЕЎСКАЯ, вядучы метадыст
Фота — Людзміла АЛЬХОВІК
Если вы нашли ошибку, выделите ее и нажмите Shift + Enter или нажмите сюда, чтобы сообщить нам.