Марыя Дзмітрыеўна Наумовіч нарадзілася на Старадарожчыне. Пасля школы пайшла працаваць даяркай на ферму. За добрасумленную працу неаднаразова была ўзнагароджана ганаровымі граматамі.
Так склаўля лёс, што ў пачатку 2000 года пераехала жыць на Случчыну ў вёску Амговічы. Рукадзеллю вучылася з маленства ад матулі: і прала, і ткала, і вязала. Але больш да спадобы прыйшлося вышыванне. Кажа, што глядзела як матуля вышывае, як падбірае ўзоры, – спрабавала гэтак жа, а як палучалася, дык прыдумвала сваё. Марыя Дзмітрыеўна кажа: «Не магу без прыгажосці! Пакуль буду жыць – буду вышываць!» І гэта сапраўды так. Нягледзячы на сталы ўзрост, а ўмеліцы ўжо 82 (!) гады, без любімай справы не можа пражыць ні дня.
Непаўторныя ўзоры ручнікоў, абрусаў, набожнікаў, посцілак, сурвэтак, – не перелічыць, колькі прыгажосці ствараюць рукі прастой, гаманкой, працавітай жанчыны!
Людміла АЖЭЎСКАЯ, загадчык Амговіцкага сельскага клуба
Если вы нашли ошибку, выделите ее и нажмите Shift + Enter или нажмите сюда, чтобы сообщить нам.