У гасцях у казкі…

Нядаўна на базе Лучнікоўскага ЦК прайшло раёнае свята народнай песні «Мой край рамонкаў, сініх васількоў і песні беларускай». Сваё майстэрства і бязмежную любоў да народнай песні, культуры дэманстравалі славутыя калектывы мастацкай самадзейнасці Случчыны.

Яркім дапаўненнем і ўпрыгожваннем свята сталі выставы работ народных умельцаў, афармленне каларытных пляцовак, якія нагадвалі інтэр’ер беларускіх хацін са сваёй непаўторнай адметнасцю.

Вось на адной з такіх пляцовак, створанай намаганнямі трох устаноў культуры – Мусіцкім СК, Маяцкім і Грэскім СДК, была арганізавана гульнёвая праграма «У гасцях у казкі», у ходзе якой для дзяцей была прадстаўлена тэатралізацыя беларускай народнай казкі «Курка Рабка», праведзены віктарына і гульні з героямі казкі. Затым дзеці былі запрошаны ў лялечны тэатр (батлейку), дзе самі змаглі выступіць у якасці артыстаў.

З вялікім задавальненнем рабяты пайгралі ў шумавы аркестр, выконваючы народную песню «Стукалка-грукалка» на народных інструментах.

Закончылася казачнае прадстаўленне, як і водзіцца ў гасцінных беларусаў, пачастункамі. Шчодрыя дзед і баба, гаспадары хаткі, частавалі дзетак смачнымі аладкамі, блінамі з мёдам, баранкамі, яблыкамі.

Задавальненню дзяцей не было канца ад усяго, што яны бачылі, чулі, выконвалі. На іх удзячных тварах свяцілася радасць. Што і трэба было.

© ДУК «Слуцкі раённы цэнтр народнай творчасці», 2022
Марына ДУРЫЦКАЯ, загадчык Мусіцкага сельскага клуба

 

Если вы нашли ошибку, выделите ее и нажмите Shift + Enter или нажмите сюда, чтобы сообщить нам.

ЕЩЁ ПО ТЕМЕ:  Есть повод для поздравлений