Адбылася сустрэча-канцэрт у аддзяленні кругласутачнага знаходжання грамадзян

30 чэрвеня адбылася сустрэча-канцэрт у аддзяленні кругласутачнага знаходжання грамадзян сталага узросту і інвалідаў у в вёсцы Агароднікі. Удзельнікі творчага калектыва «Землякі» завіталі да сяброў, каб павіншаваць з надыходзячым святам, з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! Дзень Рэспублікі – галоўнае дзяржаўнае свята, у якім зліліся ў адзінае вялікія і святыя падзеі – Вызваленне, Перамога і Незалежнасць. Асаблівыя словы шчырай падзякі гучалі ветэранам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Іх бессмяротны подзвіг натхняе маладое пакаленне на эфектыўную стваральную працу, накіраваную на пабудову мірнай і незалежнай Беларусі. Таму, напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята, артысты пажадалі прысутным моцнага здароўя, поспехаў у добрых справах, міру, узаемаразумення, згоды і дабрабыту, дабрыні і спакою!

ДУК «Слуцкі раённы цэнтр народнай творчасці», 2023
Ала БЕРАЗОЎСКАЯ, акампаніятар Вясейскага сельскага дома культуры

Если вы нашли ошибку, выделите ее и нажмите Shift + Enter или нажмите сюда, чтобы сообщить нам.

ЕЩЁ ПО ТЕМЕ:  Слуцкие гончары вернулись с наградами