8 ліпеня разам з творчым калектывам Вясейскага сельскага дома культуры адбылася культурная вандроўка ў аграгарадок Ленькі. Мы пазнаёміліся з цудоўнай і таленавітай, прыгожай і патрабавальнай, паспяховай і упэўненай жанчынай, майстрам любімай справы – Вольгай Рыгораўнай Лешчанка. Усё сваё жыццё яна аддала любімай справе – вышыўцы. Радуюць вока сурвэткі, рушнікі і посцілкі, накідкі і дзіцячыя малюнкі, якія аздоблены рознакаляровымі кветкамі. Кожны пакой аздоблены незвычайнай прыгажосцю. Свята доўжылася на працягу некалькіх гадзін і было напоўнена добрымі песнямі у выкананні вакальнага гурта «Землякі», і асобнымі выканаўцамі, а таксама вершамі, якія піша сама Вольга Рыгораўна. Усім прысутным зычылі плёну у працы, моцнага здароўя, поспеху у добрых справах, міру, узаемаразумення, згоды і дабрабыту, добрага настрою і новых радасных падзей у жыцці.
ДУК «Слуцкі раённы цэнтр народнай творчасці», 2023
Ала БЕРАЗОЎСКАЯ, акампаніятар Вясейскага сельскага дома культуры
Если вы нашли ошибку, выделите ее и нажмите Shift + Enter или нажмите сюда, чтобы сообщить нам.