Кляпчанскі сельскі клуб правеў свята вёскі В. Журава

22 ліпеня Кляпчанскі сельскі клуб правеў свята вёскі В. Журава “Мы с песняй вясёлай да вас завіталі”.

Свята вёскі – гэта добрая падстава для сустрэч з блізкімі нам людзьмі. Дзе як не пад час падобных свят, якое святкуе ўся веска ад малога да вялікага, кожнаму ёсць магчымасць дакрануцца да родных мясцін, успомніць тых, хто жыў на нашай зямлі задоўга да нас, яшчэ раз пакланіцца руплівым вясковым людзям. І дзе б ні быў чалавек, яго сэрца заўсёды цяне туды, дзе ён вырас, дзе прайшло яго дзяцінства.

На свяце ушаноўвалі самую сталую жыхарку вескі Клаўдзію Іванаўну Падабаеву. Таксама віншавалі сям’ю Таісьі Васільеўны і Георгія Міхайлавіча Канстанцінавых, якая адзначыла 51 год сумеснага жыцця. У святкаванні прымаў удзел калектыў Кіраўскага сельскага дома культуры.

© ДУК «Слуцкі раённы цэнтр народнай творчасці», 2023
Галіна КАРОЛІК, загадчык Клепчанскага сельскага клуба.

Если вы нашли ошибку, выделите ее и нажмите Shift + Enter или нажмите сюда, чтобы сообщить нам.

ЕЩЁ ПО ТЕМЕ:  Мероприятия ко Дню матери прошли в сельских клубных учреждениях