Традыцыйная культура – гэта наша духоўная спадчына, у якой мы чэрпаем сілы, з дапамогай якой выхоўваем эстэтычны густ, здзяйсняем пераемнасць пакаленняў, закладваем фундамент сапраўднага чалавека.
Як вядома, роля звычаяў і абрадаў у гісторыі чалавецтва надзвычай вялікая. Яны з’яўляюцца своеасаблівым духоўным запаветам продкаў нашчадкам.
У Мусіцкім сельскім клубе для дзяцей прайшло літаратурна-пазнавальнае падарожжа «Краіна дзіцячага фальклору».
Падарожжа было прысвечана малым жанрах вуснай народнай творчасці: прыказкам і прымаўкам, казкам і загадкам, лічылкам і скорагаворкам, песням і гульням, сатырычным жанрам дзіцячага фальклору. З вялікай цікавасцю дзеці слухалі жартаўлівыя пацешкі, з вясёлым запалам адгадвалі загадкі, прагаворвалі скорагаворкі, спявалі песні. Задавальненню дзяцей не было канца ад усяго, што яны бачылі, чулі, выконвалі. На іх удзячных тварах свяцілася радасць. Што і трэба было.
Закончылася падарожжа, як і водзіцца ў гасцінных беларусаў, пачастункамі. Шчодрая гаспадыня частавала дзетак смачнымі аладкамі, блінамі з мёдам, баранкамі, яблыкамі.
Мы павінны памятаць усю прыгажосць малых жанраў, ведаць іх сэнс і беражліва захоўваць фальклорныя традыцыі беларускага народа.
Хочацца верыць, што ўся работа, якая праводзіцца па адраджэнні і захаванні традыцыйнай культуры, зробіць добры адбітак у сэрцах падрастаючага пакалення, узбагаціць іх духоўны свет.
© ДУК «Слуцкі раённы цэнтр народнай творчасці», 2023
Марына Дурыцкая, загадчык Мусічскага сельскага клуба
Если вы нашли ошибку, выделите ее и нажмите Shift + Enter или нажмите сюда, чтобы сообщить нам.