Какие важные события ждут нас в 2024 году

Вот и наступил 2024 год. У каждого из нас на предстоящий год свои планы и надежды. Как сказал в своём Новогоднем обращении Президент Беларуси А. Лукашенко: «Пусть все наши самые смелые мечты и желания исполнятся во имя мира и жизни».

Немало знаменательных и юбилейных дат ждёт случчан в новом году. Слуцкий краевед и журналист Анатолий Жук составил краеведческий справочник «Случчына 2024: асобы і падзеі». Информация будет интересна всем, кто интересуется историей родного края.

Случчына-2024: асобы і падзеі

875 гадоў таму назад (1149) вялікі князь кіеўскі Юрый Далгарукі перадаў Слуцк чарнігаўскаму князю Святаславу Ольгавічу

865 гадоў з часу знаходжання (1159) у Слуцку полацкага князя Рагвалода Барысавіча

750 гадоў бітве (1274) каля Слуцка дружын турава-пінскіх князёў з татарамі

615 гадоў першым вядомым звесткам (1409) пра Грэск

605 гадоў з часу пабудовы (1419) у Слуцку каталіцкага фарнага касцёла

585 гадоў першым вядомым звесткам (1439) пра Свята-Іаана-Прадцечанскую царкву ў Слуцку

570 гадоў з пачатку княжання (1454–1481) у Слуцку Міхаіла Аляксандравіча Алелькавіча

570 гадоў таму назад (1454) Сімяон Аляксандравіч Алелькавіч стаў кіеўскім князем

530 гадоў першым вядомым звесткам (1494) пра бібліятэку рукапісных кніг слуцкага Свята-Троіцкага манастыра

530 гадоў першым вядомым звесткам (1494) пра царкву Святога Мікалая ў Слуцку (існавала да 1793)

525 гадоў першым вядомым звесткам (1499) пра Амговічы і Баслаўцы (цяпер Барок) як пра значныя населеныя пункты Слуцкага княства

460 гадоў удзелу (1564) дружыны слуцкага князя Юрыя ІІ Юр’евіча Алелькавіча ў Лівонскай вайне (1558–1583)

455 гадоў уваходжанню (1569) Слуцкага княства ў склад Рэчы Паспалітай

430 гадоў з пачатку (1594–1596) казацка-сялянскага паўстання супраць уладаў Рэчы Паспалітай, у ходзе якога Слуцк быў захоплены (6.11.1595) атрадам Севярына Налівайкі

405 гадоў першым вядомым звесткам (1619) пра слуцкіх выбранцаў

385 гадоў заснаванню (1639) у Слуцку манастыра манахаў-бернардзінцаў

375 гадоў з часу пабудовы (1649) у Замосці касцёла Святой Барбары

370 гадоў заснаванню (1654) у Слуцку лютэранскай кірхі

370 гадоў з пачатку вайны (1654–1667) Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай, у ходзе якой баявыя дзеянні адбываліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі, у тым ліку Случчыны

355 гадоў з часу пераходу (1669) Слуцка ва ўладанне дачкі князя Багуслава Радзівіла – Людвікі Караліны Радзівіл

340 гадоў з пачатку дзейнасці (1684) у Слуцку школьнага пратэстанцкага тэатра

335 гадоў першым вядомым звесткам (1689) пра касцёл манахаў-аўгусцінцаў у Слуцку

325 гадоў з часу выступлення (1699–1700) слуцкіх нізоў супраць прыгнёту гарадскіх багацеяў

315 гадоў з часу пабудовы (1709) у Слуцку саборнай царквы Успення Багародзіцы

310 гадоў з пачатку дзейнасці (1714) у Слуцку езуіцкага калегіума (існаваў да 1773)

280 гадоў з часу пераходу (1744) Слуцка ва ўладанні княжацкай дынастыі Радзівілаў пасля таго як ім валодалі (з 1695) прынцэсы Нейбургскія

265 гадоў з часу пабудовы (1759) у Слуцку пастаяннага будынка тэатра («комедигауза»)

260 гадоў з пачатку кіравання (1764–1767) Слуцкам і Слуцкім княствам літоўскай генеральнай канфедэрацыяй

230 гадоў першым вядомым звесткам (1794) пра Свята-Варварынскую царкву ў Слуцку (згарэла ў красавіку 1953)

225 гадоў з часу пераводу (1799) са Слуцка ў Баслаўцы царквы прападобнага Сімяона Стоўпніка

205 гадоў з часу пабудовы (1819) у Слуцку драўлянага Успенска-Мікалаеўскага сабора (існаваў да пачатку 1880-х)

180 гадоў з часу адкрыцця (1844) у Слуцку прыватнага чатырохкласнага жаночага пансіёна

170 гадоў першай публікацыі (1854) асноўнай часткі Слуцкага летапісу – помніка беларуска-літоўскага летапісання ХVI стагоддзя

165 гадоў з часу адкрыцця (1859) у Слуцку на ахвяраванні гараджан пачатковага мяшчанскага вучылішча

140 гадоў з часу хваляванняў (1884) сялян Слуцкага павета ў сувязі са спробай самавольнага перасялення ў Сібір

140 гадоў з пачатку дзейнасці (1884) у Слуцку мукамольнага прадпрыемства

135 гадоў з часу пабудовы (1889) у Слуцку праваслаўнага Свята-Мікалаеўскага сабора (знішчаны ў 1934)

130 гадоў з пачатку дзейнасці (1894) у маёнтку Івань вінакурнага прадпрыемства

120 гадоў заснаванню (1904) у Слуцку публічнай бібліятэкі

120 гадоў з часу адкрыцця (1904) у Слуцку прыватнай друкарні і кінематографа

115 гадоў з часу напісання (1909) Максімам Багдановічам верша «Слуцкія ткачыхі»

115 гадоў з часу адкрыцця (1909) у Вялікай Сліве школы (пачатковая школа пабудавана ў 1924)

115 гадоў заснаванню (1909) у Слуцку прыватнага камерцыйнага вучылішча (адкрыта ў 1910)

115 гадоў з часу адкрыцця (1909) у Слуцку першай лініі аўтамабільных зносін (папярэднік сучаснага аўтобуснага руху)

105 гадоў абвяшчэнню (люты 1919) Літоўска-Беларускай ССР і ўваходжанню Слуцкага павета ў яе склад

105 гадоў з часу правядзення (май 1919) першага Слуцкага павятовага з’езда рэвалюцыйнай рабоча-сялянскай моладзі

100 гадоў з пачатку функцыянавання (1924) аўтобуснай лініі Слуцк – Цімкавічы

100 гадоў з часу арганізацыі (1924) у Слуцку арцеляў «Чырвоная зорка», «Чырвоны работнік», імя Крупскай

100 гадоў з часу правядзення (снежань 1924) 1-й Слуцкай акруговай канферэнцыі КП(б)Б

95 гадоў з пачатку (1929) масавай калектывізацыі сялянскіх гаспадарак

95 гадоў з часу стварэння (1929) у Вясеі сельскагаспадарчай камуны «КІМ»

95 гадоў з часу стварэння (1929) у Леніна калгаса, малочнай арцелі і крэдытнага таварыства

95 гадоў з таго часу (1929) як археолагі А.М. Ляўданскі і С.А. Дубінскі ўпершыню правялі раскопкі гарадзішча старажытнага Слуцка

95 гадоў з часу адкрыцця (1929) у Слуцку мармеладнай фабрыкі

90 гадоў з часу стварэння (1934) Казловіцкага калгаснага хору (з 1965 мае званне народнага)

85 гадоў удзелу (1939) Слуцкага раёна ва Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы ў Маскве

85 гадоў з часу адкрыцця (1939) у Слуцку помніка У.І. Леніну (скульптар А.А. Бембель; помнік знішчаны ў Вялікую Айчынную вайну)

80 гадоў з часу аднаўлення (ліпень 1944) выдання слуцкай раённай газеты «За сацыялістычную Радзіму»

80 гадоў з часу стварэння (ліпень 1944) Слуцкага гархарчпрамгандлю

80 гадоў заснаванню (1944) у Слуцку арцелі «Пралетарый» (пазней тэкстыльная фабрыка)

80 гадоў з часу адкрыцця (1944) у Слуцку Дома дзіцяці

75 гадоў з часу адкрыцця (1949) у Слуцку гарадской дзіцячай бібліятэкі

75 гадоў з часу пабудовы (1949) у Слуцку каля вакзала воданапорнай вежы для патрэб чыгуначнага транспарту

70 гадоў з часу адкрыцця (снежань 1954) у Слуцку процітуберкулёзнага дыспансера

70 гадоў з пачатку дзейнасці (снежань 1954) Слуцкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву

65 гадоў заснаванню (1959) ансамбля скрыпачоў «Tutti» Слуцкай дзіцячай школы мастацтваў

60 гадоў з часу стварэння (1964) саўгаса «Танежыцы»

50 гадоў з часу стварэння (1974) у Слуцку на базе аўтамотаклуба аўтамабільнай школы

50 гадоў з часу стварэння (1974) Слуцкага вытворчага ўчастка аб’яднання «Белбытрадыётэхніка» (пазней «СлуцкАблГарант»)

45 гадоў з часу стварэння (кастрычнік 1979) Слуцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы

45 гадоў увядзенню ў дзеянне (1979) у Слуцку комплексу раённай бальніцы і паліклінікі

45 гадоў з часу стварэння (1979) фальклорнага ансамбля «Ячаўскія вячоркі» (з 1992 мае званне народнага)

45 гадоў з часу адкрыцця (1979) помніка на месцы былой вёскі Пераходы, спаленай з яе жыхарамі ў Вялікую Айчынную вайну германскімі акупантамі

45 гадоў з пачатку дзейнасці (1979) у Слуцку бюро па працаўладкаванні і інфармацыі насельніцтва (цяпер аддзел занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне раённага выканаўчага камітэта)

45 гадоў з часу стварэння (1979) у Вясеі калгаснага хору (з 1990 мае званне народнага)

45 гадоў з часу стварэння (1979) эстраднага ансамбля «Вясёлка» Слуцкай дзіцячай музычнай школы

40 гадоў з часу стварэння (1984) вадасховішча Боркі

35 гадоў з пачатку будаўніцтва (1989) саўгаса «Слуцк» на меліяраваных землях у вярхоўі ракі Случ

35 гадоў з часу адкрыцця (1989) у Селішчы дзіцячай музычнай школы

35 гадоў з часу стварэння (1989) аркестра народных інструментаў і цымбальнага аркестра Лучнікоўскай дзіцячай музычнай школы

30 гадоў з часу вяртання (май 1994) вёсцы Калініна (з 1939) ранейшай назвы Панічы

30 гадоў з пачатку выдання (чэрвень 1994) у Слуцку праваслаўнай духоўна-асветніцкай газеты «Преображение», заснаванай Свята-Міхайлаўскім саборам

ЕЩЁ ПО ТЕМЕ:  Право на счастливую жизнь…

25 гадоў заснаванню (1999) клуба народных майстроў «Крылы творчасці» Квасыніцкага цэнтра рамёстваў


480 гадоў з дня нараджэння Кацярыны Тэнчынскай-Алелькавіч (1544–1592), княгіні слуцкай, жонкі князя Юрыя ІІ Юр’евіча Алелькавіча

325 гадоў з дня нараджэння Міхаіла (у свеце Мануіл Іванавіч Казачынскі (г. Ямпіль Украіны; 1699–1755), рэлігійнага праваслаўнага дзеяча, педагога, пісьменніка, філосафа, архімандрыта слуцкага Свята-Троіцкага манастыра ў 1748–1755, заснавальніка сербскай драматургіі

315 гадоў з дня нараджэння Яна Себасцьяна Дзюра (Швейцарыя; 1709–1749), прыдворнага мастака князёў Радзівілаў ( працаваў у Слуцку ў 1742–1749)

230 гадоў з дня нараджэння Мікалая Ануфрыевіча Сухазанета (в. Вясея; 1794–1871), расійскага ваеннага дзеяча, генерала ад артылерыі, генерал-ад’ютанта

220 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Тадэвуша Рдултоўскага (1804–1869), дзяржаўнага дзеяча Расійскай імперыі, перакладчыка, маршалка шляхты Слуцкага павета ў 1835–1838, ганаровага папячыцеля Слуцкай гімназіі

160 гадоў з дня нараджэння Міхаэля Поляка (г. Слуцк; 1864–1954), прадпрымальніка, аднаго з пачынальнікаў расійскай нафтаздабывальнай прамысловасці ў Баку (цяпер сталіца Азербайджана), гаспадарчага і грамадскага дзеяча (з 1922 – у Ізраілі)

150 гадоў з дня нараджэння Эліэзера Зельдэса (г. Слуцк; 1874–1954), аднаго з першых у Слуцку выкладчыкаў іўрыту, педагога, літаратара (з 1908 – ў Ізраілі)

140 гадоў з дня нараджэння Лукаша Трафімавіча Трухана (Слуцк; 1884–1972), настаўніка, краязнаўца

135 гадоў з дня нараджэння Эзры Шперлінга (г. Слуцк; 1889–1946), журналіста, літаратара, дзяржаўнага дзеяча, удзельніка Першай сусветнай вайны (з 1904 – у ЗША, з 1914 – у Ізраілі)

130 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Ланге (г. Пскоў Расіі; 1894–1919), удзельніка ўстанаўлення савецкай улады ў Беларусі (старшыня Слуцкага павятовага рэвалюцыйнага камітэта ў канцы 1918)

125 гадоў з дня нараджэння Паўла Сцяпанавіча Жука (в. Падліпцы; лістапад 1899–1924), дзеяча беларускага нацыянальна-культурнага руху

115 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Пятровіча Гладкага (в. Леніна Слуцкага раёна; 1909–?), вучонага-гістолага, доктара медыцынскіх навук, прафесара, удзельніка савецка-фінляндскай (1939–1940) і Вялікай Айчыннай войнаў


1 студзеня

105 гадоў абвяшчэнню (1919) Беларускай ССР і ўваходжанню Слуцкага павета ў яе склад

2 студзеня

75 гадоў з дня нараджэння Леаніда Іванавіча Мінчанкі (в. Набушава; 1949–2022), вучонага ў галіне матэматычнай кібернетыкі, педагога, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара

7 студзеня

95 гадоў з дня нараджэння Васіля Фёдаравіча Клебановіча (в. Грэск; 1929–2009), вучонага ў галіне глебазнаўства, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі

8 студзеня

70 гадоў уваходжанню (1954) Слуцкага раёна ў склад Мінскай вобласці

15 студзеня

100 гадоў з дня нараджэння Сямёна Пятровіча Касцерына (в. Касцяраты Кіраўскай вобласці Расіі; 1924–1944), удзельніка вызвалення Случчыны ад германскіх войскаў у Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза

26 студзеня

120 гадоў з дня нараджэння Івана Савіча Чымбурга (в. Еўлічы; 1904–1978), вучонага-філосафа, кандыдата філасофскіх навук, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны

27 студзеня

З.К Ломать на праздновании юбилея Слуцка в 2016 г.
З.К Ломать на праздновании юбилея Слуцка в 2016 г.

80 гадоў з дня нараджэння Зянона Кузьміча Ломаця (в. Карабаны Мядзельскага раёна; 1944), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча (старшыня Слуцкага райвыканкама ў 1995–2001)

31 студзеня

95 гадоў з дня нараджэння Анатоля Пятровіча Грыцкевіча (г. Мінск; 1929–2015), вучонага-гісторыка, доктара гістарычных навук, прафесара, аўтара гістарычных нарысаў пра Слуцк і Случчыну


1 лютага

Г.Ф. Матюшенкова
Г.Ф. Матюшенкова

75 гадоў з дня нараджэння Гунефы Фёдараўны Мацюшэнкавай (в. Граўжы Шаркаўшчынскага раёна; 1949), педагога, мастака, майстра дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва (жыццё, працоўная дзейнасць і творчасць звязаны са Слуцкам)

2 лютага

140 гадоў з дня нараджэння Якава Сімховіча (сапр. Якаў-Нафталі-Герц Сімхані; г. Слуцк; 1884–1926), яўрэйскага гісторыка, перакладчыка, гебраіста (з 1925 – у Германіі)

4 лютага

55 гадоў з часу прысваення (1969) звання Героя Сацыялістычнай Працы ўраджэнцы вёскі Кальчыцы Паліне Данілаўне Гарбацэвіч і ўраджэнцу вёскі Ячава Уладзіміру Юсцінавічу Мірончыку

5 лютага

50 гадоў з часу рэарганізацыі (1974) Мусіцкага сельсавета ў Маяцкі сельсавет з цэнтрам у Маяку (існаваў да 28.5.2013)

7 лютага

190 гадоў пераводу (1834) слуцкіх выбранцаў у разрад дзяржаўных сялян пасля «высочайшего утверждения» царом Мікалаем І адпаведнага рашэння сената Расіі

11 лютага

80 гадоў з дня нараджэння Валянціны Мінаўны Бігеза (г. Слуцк; 1944–2023), літаратуразнаўца, педагога, кандыдата філалагічных навук, дацэнта

75 гадоў з дня нараджэння Анатоля Мікалаевіча Карташэвіча (г. Слуцк; 1949), вучонага ў галіне аўтатрактарабудавання, доктара тэхнічных навук, прафесара

14 лютага

25 гадоў з часу адкрыцця (1999) у Грэску царквы Нараджэння Прасвятой Багародзіцы

15 лютага

35 гадоў з пачатку дзейнасці (1989) у Слуцку станцыі юных турыстаў

16 лютага

145 гадоў з дня нараджэння Януша Леанардавіча Івашкевіча (в. Гольчычы; 1879–1944), вучонага-гісторыка, доктара габілітаванага, прафесара

27 лютага

290 гадоў з дня нараджэння Кароля Станіслава Радзівіла (Пане Каханку; г. Нясвіж; 1734–1790), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага, генерал-лейтэнанта, уладальніка Слуцкага княства

29 лютага

80 гадоў з дня нараджэння Леаніда Міхайлавіча Луцэвіча (в. Працавічы; 1944), вучонага ў галіне ветэрынарыі, доктара ветэрынарных навук, прафесара


1 сакавіка

340 гадоў з дня нараджэння Яна Антоні Пашакоўскага (Упіцкі павет Літвы; 1684–1757), педагога, гісторыка, тэолага, доктара філасофіі (з 1721 жыццё і дзейнасць звязаны са Слуцкам і Нясвіжам)

4 сакавіка

90 гадоў з дня нараджэння Леаніда Аляксандравіча Яновіча (в. Кажушкі; 1934–2022), вучонага-матэматыка, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара

10 сакавіка

П.Д. Горбацевич
П.Д. Горбацевич

105 гадоў з дня нараджэння Праскоўі Данілаўны Гарбацэвіч (в. Кальчыцы; 1919–1999), урача, арганізатара аховы здароўя, Героя Сацыялістычнай Працы, заслужанага ўрача Беларусі, удзельніцы Вялікай Айчыннай вайны

14 сакавіка

Михаил Клебанович
Михаил Клебанович

90 гадоў з дня нараджэння Міхася (Міхаіла Іванавіча) Клебановіча (в. Грэск; 1934), пісьменніка, сцэнарыста, заслужанага работніка культуры Беларусі

15 сакавіка

55 гадоў з дня нараджэння Наталлі Віктараўны Матыліцкай (в. Боркі; 1969), выканаўцы беларускіх народных песень, даследчыцы фальклору, педагога

17 сакавіка

85 гадоў з дня нараджэння Станіслава Іосіфавіча Дробыша (в. Заграддзе; 1939–2013), хормайстра, педагога, прафесара, прапагандыста народна-харавога мастацтва, заслужанага работніка культуры Беларусі

18 сакавіка

70 гадоў з дня нараджэння Івана Васільевіча Жука (в. Паўстынь; 1954), вучонага ў галіне машынабудавання і аўтамабільнага транспарту, доктара тэхнічных навук

19 сакавіка

Владимир Садин
Владимир Садин

100 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Сцяпанавіча Садзіна (в. Чыркова Пензенскай вобласці Расіі; 1924–2010), мастака, педагога, заслужанага работніка культуры Беларусі, ганаровага грамадзяніна Слуцкага раёна, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны

21 сакавіка

215 гадоў з дня нараджэння Кандрата Ільіча Карсаліна (г. Слуцк; 1809–1883?), мастака, акадэміка партрэтнага жывапісу

70 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Міхайлавіча Інькова (г. п. Зэльва Гродзенскай вобласці; 1954), скульптара, аднаго з аўтараў помніка Сафіі Слуцкай у Слуцку

25 сакавіка

105 гадоў з часу выхаду (1919) першага нумара газеты «Молот и плуг» (з сакавіка 1992 – «Слуцкі край»)

26 сакавіка

85 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Ніканоравіча Герасімовіча (в. Танежыцы; 1939), вучонага ў галіне электраэнергетыкі, доктара тэхнічных навук, прафесара

27 сакавіка

80 гадоў з дня нараджэння Вольгі Ільінічны Дуброўшчык (в. Вялікая Сліва; 1944), урача-хірурга, педагога, доктара медыцынскіх навук, прафесара

28 сакавіка

100 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Андрэевіча Мохарта (в. Шулякі; 1924–2003), вучонага ў галіне ўралогіі, доктара медыцынскіх навук, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны

29 сакавіка

110 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Юліянавіча Бранавіцкага (в. Танежыцы; 1914–1975), вучонага ў галіне патафізіялогіі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара медыцынскіх навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

31 сакавіка

5 гадоў з таго часу (2019) як мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел асвяціў храм прападобнага Паісія Святагорца ў Слуцку


3 красавіка

Кн. София Слуцкая
Кн. София Слуцкая

40 гадоў з таго часу (1984) як Сафія Слуцкая прылічана да Сабору Беларускіх святых

7 красавіка

85 гадоў з дня нараджэння Ларысы Уладзіміраўны Кобец (в. Сярагі; 1939), вучонага ў галіне неарганічнай хіміі, доктара хімічных навук

10 красавіка

25 гадоў з часу правядзення (1999) першага веснавога лёгкаатлетычнага кросу на прызы газеты «Слуцкі край»

11 красавіка

80 гадоў з дня гібелі (1944) у баі з германскімі войскамі Мікалая Данілавіча Бялько (ураджэнец Ісерна), камандзіра атрада імя 14 слуцкіх партызан 64-й партызанскай брыгады імя В.П. Чкалава

ЕЩЁ ПО ТЕМЕ:  Праздник аг. Лучники «Маленькая Родина – большая любовь»

12 красавіка

105 гадоў з часу стварэння (1919) Слуцкай арганізацыі камуністычнага саюза моладзі (камсамола)

5 гадоў з часу адкрыцця (2019) мемарыяльнай дошкі ў гонар Уладзіміра Уладзіміравіча Барысаўца на вуліцы яго імя ў Слуцку

13 красавіка

35 гадоў з дня нараджэння Анастасіі Сяргееўны Мірончык-Івановай (г. Слуцк; 1989), спартсменкі (лёгкая атлетыка), майстра спорту Беларусі міжнароднага класа

16 красавіка

160 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Іванавіча Слупскага (г. Слуцк; 1864–1907), літаратара, гісторыка, археолага

50 гадоў з дня нараджэння Сяргея Валер’евіча Галузы (г. Слуцк; 1974), скульптара

23 красавіка

Владимир Акулов. Автопортрет. 2019
Владимир Акулов. Автопортрет. 2019

70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Іванавіча Акулава (г. Баранавічы; 1954), мастака, жыццё і творчасць якога звязаны са Слуцкам, аўтара жывапісных і графічных твораў слуцкай тэматыкі

27 красавіка

85 гадоў з дня нараджэння Леаніда Якаўлевіча Сагалава (г. Волагда Расіі; 1939), архітэктара, суаўтара праекта сыраробнага камбіната ў Слуцку


9 мая

Витольд карлович цераский (1849-1925)
Витольд Карлович Цераский (1849—1925)

175 гадоў з дня нараджэння Вітольда Карлавіча Цэраскага (г. Слуцк; 1849–1925), вучонага-астранома, педагога, члена-карэспандэнта Пецярбургскай акадэміі навук

120 гадоў з дня нараджэння Мікалая Ігнатавіча Касцюкевіча (в. Варкавічы; 1904–1978), вучонага ў галіне метэаралогіі, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

14 мая

240 гадоў з дня нараджэння Сэрвацы Міхалавіча Бярновіча (в. Бабоўня Капыльскага раёна; 1784 – пасля 1835), дзяржаўнага дзеяча Расійскай імперыі, маршалка шляхты Слуцкага павета ў 1808–1811

55 гадоў з дня нараджэння Віктара Уладзіміравіча Гулевіча (в. Вялікая Падзер; 1969), ваеннага дзеяча, генерал-маёра, заслужанага спецыяліста Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

22 мая

15 гадоў з таго часу (22–24.5.2009) як у краязнаўчым музеі ўпершыню пасля знаходжання было прадстаўлена Слуцкае Евангелле

29 мая

55 гадоў з часу ўтварэння (1969) Паўстынскага сельсавета (існаваў да 28.5.2013)

30 мая

150 гадоў з дня нараджэння Давіда Іосіфавіча Глікмана (г. Слуцк; 1874–1936), расійскага паэта-сатырыка, драматурга, журналіста

31 мая

100 гадоў з дня нараджэння Паўла Якаўлевіча Пятроўскага (в. Кулікі; 1924–2000), вучонага ў галіне геабатанікі, кандыдата сельскагаспадарчых навук, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі


2 чэрвеня

225 гадоў першым вядомым звесткам (1799) пра царкву Нараджэння Багародзіцы на Мір-гары каля Сорагаў

7 чэрвеня

225 гадоў з дня нараджэння Людвіга Леана (Льва Пятровіча) Вітгенштэйна (1799–1866), уладальніка Слуцка і Капыля

11 чэрвеня

100 гадоў з дня нараджэння Розы Дзмітрыеўны Шэліхавай (г. Тбілісі Грузіі; 1924–2000), архітэктара, суаўтара генплана Слуцка

90 гадоў з дня нараджэння Анатоля Паўлавіча Хількевіча (в. Бярозаўка; 1934–2005), вучонага-філосафа, доктара філасофскіх навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

13 чэрвеня

135 гадоў з дня нараджэння Паўла Якаўлевіча Жаўрыда (в. Цецяроўка Капыльскага раёна; 1889–1939), грамадска-палітычнага дзеяча, журналіста, удзельніка Першай сусветнай вайны, аднаго з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну (1920)

14 чэрвеня

85 гадоў з дня нараджэння Анатоля Паўлавіча Купрыяненкі (с. Родзіна Алтайскага краю Расіі; 1939–2021), інжынера, гаспадарчага дзеяча, дырэктара Слуцкага цукроварафінаднага камбіната ў 1974–2003

19 чэрвеня

120 гадоў з дня нараджэння Івана Васільевіча Тутарынава (с. Красны Яр Астраханскай вобласці Расіі; 1904–1978), ваеннага дзеяча, удзельніка савецка-фінляндскай вайны (1939–1940) і вызвалення Случчыны ад германскіх войскаў у Вялікую Айчынную вайну, генерал-палкоўніка, ганаровага грамадзяніна г. Слуцка

20 чэрвеня

115 гадоў з дня нараджэння Васіля Фаміча Голуба (в. Жабінка Салігорскага раёна; 1909–2006), педагога, партыйнага і дзяржаўнага дзеяча, старшыні Слуцкага райвыканкама ў 1963–1971, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны

21 чэрвеня

160 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Казіміравіча Сержпутоўскага (в. Бялевічы; 1864–1940), этнографа, фалькларыста, мовазнаўца, правадзейнага члена Інстытута беларускай культуры

А.К. Сержпутовский
А.К. Сержпутовский

22 чэрвеня

20 гадоў з часу адкрыцця (2004) у Слуцку памятнага знака вязням лагера палонных (1941–1944) на тэрыторыі ваеннага гарадка (вуліца Віленская)

24 чэрвеня

20 гадоў з часу адкрыцця (2004) мемарыяльнай дошкі ў гонар Івана Анісімавіча Інсарава (ураджэнец Селішча, былы міністр аховы здароўя БССР, прафесар) на доме №28 на праспекце Незалежнасці ў Мінску

30 чэрвеня

80 гадоў з дня вызвалення (1944) Слуцка ад германскіх войскаў у Вялікую Айчынную вайну


1 ліпеня

80 гадоў з дня вызвалення (1944) Грэска ад германскіх войскаў у Вялікую Айчынную вайну

2 ліпеня

95 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Сямёнавіча Кахановіча (в. Бранавічы; 1929–1992), вучонага ў галіне электраэнергетыкі, доктара тэхнічных навук, прафесара, заслужанага вынаходніка Беларусі

65 гадоў з таго часу (1959) як закончана будаўніцтва чыгуначнай лініі Слуцк – Салігорск

5 ліпеня

80 гадоў з таго часу (1944) як Вярхоўны Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі СССР прысвоіў ганаровыя найменні «Слуцкія» вайсковым злучэнням і часцям, якія вызначаліся пры вызваленні горада Слуцка ад германскіх войскаў у Вялікую Айчынную вайну

7 ліпеня

90 гадоў з дня нараджэння Сяргея Рыгоравіча Коўчура (в. Прыдзіркі; 1934), вучонага ў галіне хімічнай тэхналогіі, педагога, доктара тэхнічных навук, прафесара

14 ліпеня

120 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Якаўлевіча Адзярыхі (в. Белічы; 1904–1938), педагога, краязнаўца

16 ліпеня

70 гадоў скасаванню (1954) сельсаветаў: Вялікасліўскага, Івана-Агародніцкага, Лучнікоўскага, Старэўскага, Тэльманаўскага

17 ліпеня

100 лет Слуцкому району

100 гадоў з часу ўтварэння (1924) Слуцкага раёна

100 гадоў з часу ўтварэння (1924) Грэскага раёна (існаваў у 1924–1931 і 1935–1956)

100 гадоў з часу ўтварэння (1924) Слуцкай акругі (існавала да 1927 і ў 1935–1938)

18 ліпеня

15 гадоў з часу (2009) аварыі на мясакамбінаце з уцечкай аміяку, у выніку чаго адзін чалавек загінуў, чатыры пацярпелыя дастаўлены ў бальніцу

21 ліпеня

445 гадоў з дня нараджэння Януша Радзівіла (г. Вільня; цяпер г. Вільнюс Літвы); 1579–1620), дзяржаўнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага, уладальніка Слуцкага і Капыльскага княстваў, мужа Сафіі Алелькавіч

22 ліпеня

100 гадоў з дня нараджэння Акцябра Іванавіча Дубовіка (в. Доктаравічы Капыльскага раёна; 1924–2007), педагога, партыйнага і дзяржаўнага дзеяча, намесніка старшыні Слуцкага райвыканкама ў 1956–1971, дырэктара Слуцкага сельскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча №209 у 1971–1994, заслужанага работніка прафесійна-тэхнічнай адукацыі БССР, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны

23 ліпеня

100 гадоў з дня нараджэння Віктара Аляксеевіча Казлова (г. Слуцк; 1924–1998), дзяржаўнага і гаспадарчага дзеяча

25 ліпеня

75 гадоў з дня нараджэння Валерыя Іванавіча Жука (в. Паўстынь; 1949), мастацтвазнаўца, доктара мастацтвазнаўства, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі

30 ліпеня

60 гадоў з часу перайменавання (1964) вёсак: Баславічы – у Барок, Каты – у Гуляева, Ліхадзеі – у Прагрэс, Старцавічы – у Знамя, Хранова – у Ветку

31 ліпеня

15 гадоў з часу адкрыцця (2009) у вёсцы Агароднікі Казловіцкага сельсавета аддзялення кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў


4 жніўня

60 гадоў з дня нараджэння Ігара Іванавіча Ермакова (г. Слуцк; 1964), мастака

6 жніўня

85 гадоў з дня нараджэння Івана Сяргеевіча Зорына (с. Аляксандраўка-Данская Варонежскай вобласці Расіі; 1939), архітэктара, суаўтара праекта Дома культуры ў Слуцку

7 жніўня

20 гадоў з таго часу (2004) як мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт асвяціў Свята-Мікалаеўскую царкву ў Лучніках

8 жніўня

65 гадоў уваходжанню (1959) у склад Слуцкага раёна Малышэвіцкага і Танежыцкага сельсаветаў былога Чырвонаслабодскага раёна

9 жніўня

70 гадоў з часу стварэння (1954) Слуцкага прадпрыемства меліярацыйных сістэм

10 жніўня

110 гадоў з пачатку выдання (1914) першай у Слуцку газеты «Телеграммы Петроградского телеграфного агентства» (выходзіла да 21.5.1915)

105 гадоў з пачатку акупацыі (1919) Случчыны войскамі Польшчы (да ліпеня 1920)

65 гадоў з дня нараджэння Мікалая Валянцінавіча Хаўстовіча (в. Млынка; 1959), літаратуразнаўца, перакладчыка, педагога, доктара філалагічных навук, прафесара

17 жніўня

465 гадоў з дня нараджэння Юрыя ІІІ Юр’евіча Алелькавіча (1559–1586), дзяржаўнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага, удзельнага князя слуцкага

20 жніўня

100 гадоў з таго часу (1924) як у Слуцкім раёне ўтвораны сельсаветы: Акцябрскі, Амговіцкі, Беліцкі, Бокшыцкі, Вялікасліўскі, Дарасінскі, Івана-Агародніцкі, Ісернскі, Ленінскі, Мялешкавіцкі, Прошчыцкі, Сераднякоўскі, Сорагскі, Старэўскі, Сяражскі, Урэцкі, Цараўскі

100 гадоў з таго часу (1924) як у Грэскім раёне ўтвораны сельсаветы: Апалінскі, Гацукоўскі, Гольчыцкі, Грозаўскі, Грэскі, Мусіцкі, Пукаўскі, Старыцкі, Труханавіцкі, Шышчыцкі

25 жніўня

85 гадоў з дня нараджэння Эдуарда Андрэевіча Забродскага (в. Рубеж; 1939), вучонага-гісторыка і палітолага, педагога, доктара гістарычных навук, прафесара

28 жніўня

Кинотеатр
Кинотеатр «Беларусь»

65 гадоў з часу адкрыцця (1959) у Слуцку кінатэатра «Беларусь»

ЕЩЁ ПО ТЕМЕ:  Весна на Центральной улице

29 жніўня

140 гадоў з дня нараджэння Івана Ксенафонтавіча Ксенафонтава (сапр. Крайкоў; с. Савінкі Смаленскай вобласці Расіі; 1884–1926), рэвалюцыянера, удзельніка Першай сусветнай вайны, кіраўніка бальшавіцкай арганізацыі ў Слуцку ў 1917, старшыні Слуцкага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў у верасні – кастрычніку 1917

85 гадоў з дня нараджэння Валерыя Аляксеевіча Санько (в. Вялікая Сліва; 1939–2020), пісьменніка, журналіста, кнігавыдаўца, доктара народнай медыцыны, магістра нетрадыцыйнай медыцыны

30 гадоў з часу асвяшчэння (1994) Іаана-Багаслоўскай царквы ў Кірава


1 верасня

35 гадоў з часу адкрыцця (1989) у Слуцку сярэдняй школы №12

15 гадоў з пачатку дзейнасці (2009) на базе сярэдняй школы №7 гімназіі №2 г. Слуцка

7 верасня

260 гадоў з дня нараджэння Станіслава Урсына Шантыра (в. Горспля Расонскага раёна; 1764–1847), рэлігійнага рымска-каталіцкага дзеяча, доктара тэалогіі і права, пробашча Слуцкай парафіі, мемуарыста (пахаваны ў Слуцку)

8 верасня

510 гадоў удзелу (1514) слуцкага апалчэння ў складзе велікакняжацкай дружыны ў бітве каля Оршы супраць войскаў вялікага князя маскоўскага Васіля ІІІ

165 гадоў з дня нараджэння Зеэва Глускіна (г. Слуцк; 1859–1949), яўрэйскага прадпрымальніка і грамадскага дзеяча, папулярызатара іўрыта (з 1906 – у Ізраілі), ганаровага грамадзяніна Тэль-Авіва (Ізраіль)

10 верасня

75 гадоў з часу стварэння (1949) у Слуцку Беларускай геолагаразведачнай экспедыцыі

11 верасня

135 гадоў з дня нараджэння Івана Іовіча Пратасевіча (в. Клешава; 1889–1969), педагога, мовазнаўца, метадыста

14 верасня

360 гадоў з дня нараджэння Гераніма Клакоцкага (1664–1721), рэлігійнага каталіцкага дзеяча, ініцыятара стварэння Слуцкага езуіцкага калегіума і яго рэктара ў 1718–1721, доктара тэалогіі, магістра філасофіі

16 верасня

105 гадоў з дня нараджэння Мікалая Уладзіміравіча Мяцельскага (в. Грэск; 1919–1997), вучонага-матэматыка, педагога, доктара педагагічных навук, прафесара

18 верасня

5 гадоў з часу адкрыцця (2019) у Слуцку на вуліцы імя У.І. Леніна стадыёна тэхнічных відаў спорту

20 верасня

80 гадоў уваходжанню (1944) Слуцкага раёна ў склад Бабруйскай вобласці

23 верасня

Памятник Анастасии Слуцкой
Памятник Анастасии Слуцкой

50 гадоў з дня нараджэння Сяргея Львовіча Аганава (г. Ліда; 1974), скульптара, аўтара помніка Анастасіі Слуцкай у Слуцку

24 верасня

190 гадоў з дня нараджэння Міхала Ежавіча Бярновіча (в. Бабоўня Капыльскага раёна; 1734–1810), дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, слуцкага падкаморага ў 1792–1794, маршалка шляхты Слуцкага павета ў 1795–1802

28 верасня

20 гадоў з часу рэгістрацыі (2004) тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слуцкага раёна


5 кастрычніка

55 гадоў з дня нараджэння Сяргея Аляксандравіча Радзівонцава (г. Слуцк; 1969–2013), расійскага спецыяліста ў даследаванні касмічнай тэматыкі, доктара тэхнічных навук, палкоўніка

7 кастрычніка

200 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Рамуальдавіча Машэўскага (в. Прусінава Уздзенскага раёна; 1824–1863), аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863–1864 у Слуцкім павеце, атрад якога быў разбіты царскімі войскамі

110 гадоў з дня нараджэння Сяргея Фёдаравіча Рубанава (в. Жабыкі Дубровенскага раёна; 1914–1987), педагога, кандыдата педагагічных навук, Героя Сацыялістычнай Працы, заслужанага настаўніка Беларусі (дырэктар сярэдняй школы №10 г. Слуцка ў 1948–1987), удзельніка савецка-фінляндскай (1939–1940) і Вялікай Айчыннай войнаў

60 гадоў з дня нараджэння Зоі Іванаўны Падліпскай (п. Манькова; 1964), педагога-філолага, пісьменніцы, журналісткі

10 кастрычніка

105 гадоў з дня нараджэння Паўла Сямёнавіча Матышэўскага (в. Клешава; 1919–2001), правазнаўца, доктара юрыдычных навук, прафесара, акадэміка Нацыянальнай акадэміі прававых навук Украіны, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны

12 кастрычніка

50 гадоў з дня нараджэння Анастасіі Анатольеўны Скеп’ян (г. Мінск; 1974), вучонага-гісторыка, кандыдата гістарычных навук, дацэнта, аўтара кнігі «Князі Слуцкія»

13 кастрычніка

Часовня Победы
Часовня Победы

5 гадоў з часу ўстаноўкі (2019) памятнага знака «Капліца Перамогі» ў скверы каля помніка Сафіі Слуцкай у Слуцку

15 кастрычніка

110 гадоў з дня нараджэння Лявона Случаніна (сапр. Лявонцій Раманавіч Шпакоўскі; в. Лучнікі; 1914–1995), педагога, паэта

100 гадоў з дня нараджэння Анцінеі Рыгораўны Мурашка (в. Кірава; 1924–2011), мовазнаўца, кандыдата філалагічных навук, дацэнта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР

23 кастрычніка

10 гадоў з часу ўтварэння (2014) Слуцкай епархіі Мінскай мітраполіі Беларускай Праваслаўнай Царквы

24 кастрычніка

110 гадоў з дня нараджэння Мікалая Андрэевіча Жука (в. Паўстынь; 1914–1995), педагога, паэта, удзельніка партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну

29 кастрычніка

115 гадоў з дня нараджэння Дзмітрыя Дзмітрыевіча Зубовіча (в. Бялевічы; 1909–1976), ваеннага дзеяча, генерал-лейтэнанта, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны

30 кастрычніка

15 гадоў скасаванню (2009) Амговіцкага сельсавета


5 лістапада

Открытие мемориальной доски в честь Витольда Карловича Цераского
Открытие мемориальной доски в честь Витольда Карловича Цераского

10 гадоў з дня адкрыцця (2014) у гімназіі №1 г. Слуцка мемарыяльнай дошкі ў гонар Вітольда Карлавіча Цэраскага, астранома, даследчыка, выпускніка гімназіі

10 лістапада

100 гадоў з дня нараджэння Акцябрына Аркадзьевіча Сідзельнікава (г. Масква Расіі; 1924–?), архітэктара, суаўтара генплана Слуцка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны

15 гадоў з часу адкрыцця (2009) у Слуцку цэнтра праваслаўнай асветы імя свяціцеля Дзімітрыя Растоўскага (вуліца Максіма Багдановіча)

20 лістапада

145 гадоў з дня нараджэння Аляксандра (у свеце Аляксандр Сямёнавіч Шалай; Слуцк; 1879–1937), рэлігійнага праваслаўнага дзеяча, протаіэрэя, новапакутніка Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы

90 гадоў з часу рэарганізацыі (1934) Покрашаўскага нацыянальнага польскага сельсавета (утвораны 26.2.1932) у беларускі сельсавет і ўтварэння нацыянальнага польскага сельсавета з цэнтрам у Замосці (скасаваны ў 1937)

21 лістапада

100 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Герасімавіча Мызнікава (с. Баравінка Цюменскай вобласці Расіі; 1924–1999), архітэктара, суаўтара генплана Слуцка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны

24 лістапада

115 гадоў з дня нараджэння Паўла Рыгоравіча Пятровіча (в. Лучнікі; 1909–2002), вучонага ў галіне гідрабіялогіі, педагога, кандыдата біялагічных навук, дацэнта, удзельніка савецка-фінляндскай (1939–1940) і Вялікай Айчыннай войнаў


1 снежня

65 гадоў скасаванню (1959) Танежыцкага сельсавета

3 снежня

130 гадоў з дня нараджэння Рамуальда Рамуальдавіча Ёдкі (г. Слуцк; 1894–1974), педагога, скульптара, прафесара, заслужанага дзеяча мастацтваў РСФСР (з 1912 – у Маскве), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны

4 снежня

115 гадоў з дня нараджэння Івана Васільевіча Арастовіча (в. Рабак; 1909–1978), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну

8 снежня

95 гадоў з дня нараджэння Рыгора Віктаравіча Родчанкі (с. Няхаева Луганскай вобласці Украіны; 1929–1994), педагога, паэта, краязнаўца

11 снежня

Игорь Веракса
Игорь Веракса

60 гадоў з дня нараджэння Ігара Юр’евіча Вяраксы (г. Бабруйск; 1964), майстра дэкаратыўнай пластыкі (з 1986 – у Слуцку)

15 снежня

80 гадоў з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Анцыповіча (в. Бранавічы; 1944), вучонага-філосафа, педагога, кандыдата філасофскіх навук, дацэнта

16 снежня

65 гадоў з дня нараджэння Юрыя Анатольевіча Шаўцова (г. Слуцк; 1959), спартсмена і трэнера (гандбол), алімпійскага чэмпіёна, заслужанага майстра спорту СССР

19 снежня

105 гадоў з дня нараджэння Пятра Якаўлевіча Маглыша (в. Варкавічы; 1919–1943), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў патрыятычнага падполля ў Слуцку ў Вялікую Айчынную вайну

100 гадоў з дня нараджэння Мікалая Герасімавіча Радзюка (в. Навадворцы; 1924–1943), кіраўніка падпольнай патрыятычнай групы ў в. Навадворцы ў Вялікую Айчынную вайну

85 гадоў з дня нараджэння Мікалая Ільіча Васілевіча (в. Варкавічы; 1939), гаспадарчага дзеяча, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі СССР, ганаровага грамадзяніна Слуцкага раёна

24 снежня

120 гадоў з дня нараджэння Алеся Дудара (сапр. Аляксандр Аляксандравіч Дайлідовіч; в. Навасёлкі Петрыкаўскага раёна; 1904–1937), паэта, перакладчыка, тэатральнага крытыка, аўтара паэмы «Слуцак» (1935)

15 гадоў заснаванню (2009) на тэрыторыі Слуцкага лясгаса рэспубліканскага біялагічнага заказніка «Амговіцкі»

10 гадоў з часу адкрыцця (2014) у Слуцку дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці «Сонейка»

31 снежня

120 гадоў з дня нараджэння Паўлюка (Паўла Захаравіча) Шукайлы (в. Малая Лапеніца Бераставіцкага раёна; 1904–1939), паэта, празаіка, арганізатара і кіраўніка слуцкай філіі літаратурнага аб’яднання «Маладняк», рэдактара слуцкай акруговай газеты «Вясковы будаўнік» у 1925

100 гадоў з пачатку выдання (1924) газеты «Вясковы будаўнік» – органа Слуцкага акруговага камітэта КП(б)Б і акруговага выканаўчага камітэта (выходзіла да 13.2.1926)

© ГУК «Слуцкий районный центр народного творчества», 2024
Анатоль ЖУК (anatol.zhuk@tut.by)
Владимир ХВОРОВ, администратор – вступительная часть, подбор иллюстраций

 

 

Если вы нашли ошибку, выделите ее и нажмите Shift + Enter или нажмите сюда, чтобы сообщить нам.