Наступивший 2024 год богат на круглые и знаменательные даты в жизни Случчины. Об огромном количестве событий мы писали в нашем материале, подготовленном слуцким краеведом и журналистом Анатолием Жуком.
Много событий связано с 1454 годом. Это и 570 лет с начала княжения (1454–1481) в Слуцке Михаила Александровича Олельковича, в этом же году Симеон Александрович Олелькович стал князем киевским.
О событиях того времени – в материале краеведа, архивиста, историка архитектуры Беларуси, художника-графика, автора статей и книг о Слуцке Игоря Титковского.
Спаўняецца 570 гадоў з часу смерці ўдзельнага князя слуцкага і кіеўскага Аляксандра Уладзіміравіча Алелькі (1380? – 1454). Ён быў старэйшым сынам князя Уладзіміра Альгердавіча, які княжыў у Кіеве пасля разгрому літоўскімі войскамі татараў пад Сінімі Водамі (1362), у выніку чаго кіеўская зямля была далучана дя Вялікага Княства Літоўскага.
Нарадзіўся Аляксандр Уладзіміравіч у Кіеве. У канцы XIV ст. вялікі князь Літоўскі Вітаўт, які імкнуўся умацаваць вялікакняскую ўладу, дзеля чаго абмяжоўваў уладу ўдзельных князёў, забраў Кіеў у Уладзіміра Альгердавіча. Замест Кіеўскага княства было прапанавана менш значнае Капыльска-Слуцкае, што выклікала нязгоду. За дапамогай Уладзімір Альгердавіч звярнуўся да вялікага князя Маскоўскага Васіля I. Аднак сітуацыю гэта не змяніла. У 1398 г. Уладзіміра Альгердавіча нестала і князем Капыльскім і Слуцкім стаў яго сын Аляксандр, за якім у гісторыі замацавалася мянушка Алелька.
Жонкай князя Аляксандра ў 1417 г. стала дачка вялікага князя Маскоўскага Васілія І княгіня Настасся (унучка вялікага князя Літоўскага Вітаўта). Аляксандр і Настасся мелі сыноў: Сімяона і Міхаіла, і трох дачок.
Слуцк за часамі Алелькі стаў даволі вялікім горадам. У вялікакняскім прывілеі 1444 г. ён прыводзіцца ў ліку галоўных гарадоў Літвы. Адметнай з’явай стала атрыманне горадам у 1441 г. Магдэбургскага права, перад тым атрыманае Вільняй, Гародняй і Брэстам. Тыя гарады былі дзяржаўнымі, сярод прыватнаўласніцкіх гарадоў Слуцк стаў першым.
Князь Аляксандр быў мужным ваяром і таленавітым ваяводам, неаднаразова ўдзельнічаў у абароне Айчыны і ад татараў і ад крыжакоў. Сярод магнатаў, асабліва праваслаўнага веравызнання, карыстаўся вялікім аўтарытэтам. Як прадстаўнік вялікакняскага роду, меў герб «Пагоня». Удзельнічаў князь і ў усобіцах. Пры падтрымцы праваслаўных князёў не раз прэтэндаваў на пасаду вялікага князя. Сам у барацьбе за трон у Вільні, што распачалася пасля смерці Вітаўта, падтрымліваў спачатку князя Жыгімонта Кейстутавіча, а потым яго суперніка Свідрыгайлу. Перамогу атрымаў першы. Аднак у 1433 г. Слуцк становіцца цэнтрам паўстання супраць вялікага князя Жыгімонта, вынікам чаго стала зняволенне князя Аляксандра. Трымалі яго ў турме ў горадзе Кернаве, а сям’ю – у астрозе мястэчка Уцяны. Случчына была аддадзена ў часовае кіраванне сыну вялікага князя Міхаілу.
Пасля смерці вялікага князя пад націскам групы феадалаў новы вялікі князь Казімір ІV Ягайлавіч вызваліў Алельку і вярнуў яму Слуцкае княства. Каб улагодзіць мяцежнага князя, Казімір у 1440 г. аддаў яму і былую вотчыну бацькі – Кіеўскае княства. Адправіўшыся ў Кіеў, сваімі намеснікамі Алелька аставіў сыноў: у Слуцку старэйшага Сімяона, у Капылі малодшага Міхаіла.
Памёр князь Аляксандр Уладзіміравіч у Кіеве. Засталася памяць пра яго як пра ваяра і як пра апякуна праваслаўнай царквы ў Вялікім Княстве Літоўскім. Пахаваны ў Кіева-Пячэрскай Лаўры.
Князем кіеўскім стаў старэйшы сын Аляксандра Сімяон, а князем слуцкім і капыльскім малодшы Міхаіл. Ад апошняга пайшоў род Алелькавічаў – князёў Слуцкіх.
Старэйшы сын Алелькі Сімяон Аляксандравіч (1420–1470) з ранніх часоў далучыўся да палітычнага жыцця краіны. У 1447 г., будучы слуцкім намеснікам бацькі, прыбыў у сталіцу Польшчы Кракаў для прыняцця ўдзелу ў каранацыі вяікага князя Літоўскага Казіміра IV на трон караля Польскага.
Нарадзіўся Сімяон у Слуцку. Хрысціў яго ў замкавай Успенскай царкве праваслаўны мітрапаліт Фоцій. Жонкай стала княгіня Марыя – дачка аднаго з магутнейшых магнатаў Літвы, тракайскага ваяводы Яна Гаштольда. Сімяон і Марыя мелі дзяцей: сына Васіля і дачок Сафію і Аляксандру. У краіне быў адным з лідараў магнатаў праваслаўнай арыентацыі. Двойчы, у 1456 і 1461 гг. паны літоўскія вылучалі Сімяона Аляксандравіча на пасаду вялікага князя літоўскага. У 1454 г., пасля смерці бацькі стаў князем кіеўскім.
Князь Сімяон апекаваў праваслаўную царкву. Пры ім у Слуцку быў заснаваны Ільінскі манастыр. У Кіеве з яго дапамогай аднавілі саборную Успенскую царкву Кіева-Пячэрскага манастыра. Памёр у Кіеве, пахаваны ў Кіева-Пячэрскай лаўры. Пасля яго смерці Кіеўскае княства было ліквідавана, з’явілася Кіеўскае ваяводства, кіраваць якім быў назначаны брат Марыі Марцін Гаштольд. А княгіні Марыі разам з дзецьмі вялікі князь Літоўскі аддаў Пінск.
Малодшы сын Алелькі Міхаіл Аляксандравіч (1425/1430–1481) пасля ад’езду бацькі ў Кіеў, астаўся яго намеснікам у Капылі. Пасля смерці бацькі, калі кіеўскім князем стаў старэйшы брат Сімяон, Міхаіл стаў князем аб’яднанага Капыльска-Слуцкага княства.
Нарадзіўся князь Міхаіл Алелькавіч у Слуцку. Яго жонкай была княгіня Ганна, пра паходжанне якой звестак не захавалася. Яны мелі сына Сімяона. Галоўнай рэзідэнцыяй сям’і заставаўся Капыль. У 1470 г. Міхаіл Алелькавіч па запрашэнні ноўгарадцаў быў адпраўлены вялікім князем Літоўскім у Вялікі Ноўгарад сваім намеснікам. Аднак у 1471 г. князь Міхаіл пакінуў Ноўгарад, спадзеючыся атрымаць пасля смерці старэйшага брата Сімяона Кіеў. Гэта не атрымалася, што стала адной з прычын апазіцыйных настрояў Міхаіла Алелькавіча да вялікага князя. Ён узначаліў праваслаўную магнацкую апазіцыю ў краіне, якая разлічвала выдзьвінуць на віленскі сталец князя Алелькавіча. У 1480 г. Слуцк стаў цэнтрам змовы супраць вялікага князя. Змову раскрылі. Хаўруснікі слуцкага князя Іван Гальшанскі і Фёдар Бельскі змаглі збегчы. Міхаіл Алелькавіч быў схоплены і праз год следства ў 1481 г. пакараны смерцю ў Вільні. Слуцкае і Капыльскае княствы засталіся ў яго жонкі Ганны і сына Сімяона.
© ГУК «Слуцкий районный центр народного творчества», 2024
Если вы нашли ошибку, выделите ее и нажмите Shift + Enter или нажмите сюда, чтобы сообщить нам.