8 мая ў Слуцкім раённым цэнтры народнай творчасці прайшло фальклорна-абрадавае свята «А ўжо недалечка чырвонае яечка» для вучняў 3–4 класаў сярэдняй школы №4 г. Слуцка. Гасцей сустракала гаспадыня беларускай хаты, якая пазнаёміла дзяцей з праваслаўнымі традыцыямі хрысціянскага свята Вялікдзень, рассказала пра гісторыю яго ўзнікнення і чаму яно так называецца. А што рабілі нашы продкі на гэтае свята, вучням распаведала Марылька – дачка гаспадыні. Падчас гэтага цікавага расповеду ў хату завіталі яшчэ госці – валачобнікі, каб павіншаваць гаспадыню хаты і ўсіх прысутных з Вялікаднем. Праспяваўшы святочную велікодную песню і пажадаўшы «жыць без хвароб, грошай поўны кашалёк», жанчыны-валачобніцы загадвалі дзецям загадкі і праводзілі цікавыя гульні. Гаспадыня падзякавала жанчын за іх віншаванні і дала кожнай па велікоднаму яечку. Развітаўшыся з гасцямі, Марыля і маці працягвалі гуляць з дзецьмі ў велікодныя гульні: «Перанясі яйка», «Чароўнае яйка», «Вазьмі яйка», «Пакруці яйка», «У мацака». Кожны з пераможцаў атрымаў чырвонае яйка ў якасці прыза. Падзякаваўшы гасцям, што прыйшлі на свята, гаспадыня і яе дачка Марыля пажадалі ўсім моцнага здароўя, добрых адзнак і развіталіся да наступнай сустрэчы. У добрым настроі навучэнцы пакінулі беларускую хатку з велікоднымі прызамі.
© ДУК «Слуцкі раённы цэнтр народнай творчасці», 2024
Таццяна ДАБРЫНЕЎСКАЯ, дырэктар
Если вы нашли ошибку, выделите ее и нажмите Shift + Enter или нажмите сюда, чтобы сообщить нам.