У гэты прыгожы восеньскі дзень маленькія жыхары аграградка Казловічы – выхаванцы дзіцячага садзіка, былі запрошаны на майстар-клас кіраўніком непрафесійнага аматарскага калектыву «Кросенцы» Таццянай Аркадзеўнай Федарцовай. Мэта этай сустрэчы – азнаямленне дзяцей з ткацтвам, а першае – як ствараецца нашае адзенне. І перш наперш – гэта дэманстраванне кудзелі з ільну і воўны розных жывёл. Затым Таццяна Аркадзеўна прапанавала дзеткам пакруціць верацёнак і паступова перейшлі да азнаямлення з ткацкім станком і пралкай. Добраахвотнікі паспрабавалі авалодаць чаўнаком, але гэта нялёгкая справа – вельмі ж ён вялікі! І кожны з дзяцей па чарзе падыходзіў да пралкі і націскаў на педальку, каб кола круцілася.
Круцілася кола пралкі, як кола жыцця! І вельмі хочацца спадзявацца, што традыцыі нашых продкаў не згубяцца на старонках гісторыі, а будуць прадоўжаны, дзякуючы вось такім невялічкім мастар-класам.
І ў самым заканчэнні гэтай захапляючай сустрэчы, Таццяна Аркадзеўна раздала дзецям ужо прыгатаванае цеста, каб кожны мог прыгатаваць невялічкага калабка – своесаблівы кавалачак хлеба. Бо і гэты працэс неабходна ведаць з маленства.
Вялікі дзякуй работнікам дзіцячага сада за супрацоўніцтва і ўсебаковую падтрымку.
© ДУК «Слуцкі раённы цэнтр народнай творчасці», 2024
Вольга ТАРАСЕВІЧ, культарганізатар Казловіцкага сельскага дома культуры
Если вы нашли ошибку, выделите ее и нажмите Shift + Enter или нажмите сюда, чтобы сообщить нам.