12 кастрычніка фальклорны гурт «Скарбніца традыцый» ЦДАДіМ «Ветразь» г. Мінска правёў майстар-клас па побытавых танцах і праспявалі традыцыйныя жартоўныя песні, а таксама песні пра каханне, для супрацоўнікаў культуры г. Слуцка і жыхароў Слуцкага раёна.
Майстар-клас правяла Ірына Вітальеўна Хамутова, педагог дадатковай адукацыі, выкладчык кафедры народна-песеннай творчасці і фальклору БДУКМ, кіраўнік гурта «Скарбніца традыцый».
Майстар-клас правяла Ірына Вітальеўна Хамутова, педагог дадатковай адукацыі, выкладчык кафедры народна-песеннай творчасці і фальклору БДУКМ, кіраўнік гурта «Скарбніца традыцый»
Дзейнасць гурта вельмі шырокая. Навучэнцы засвойваюць спевы з голасу, навучаюцца расшыфроўкі спеўных запісаў, вялікая ўвага надаецца засваенню беларускіх побытавых танцаў. Па-за ўвагай не застаецца народная проза. Навучэнцы валодаюць майстствам апавядання казак, паданняў і інш. Значнай складовай часткай дзейнасці гурта з’яўляецца рэканструкцыя лакальных версій абрадаў.
Тэматыка майстар-класа – знаёства з заходнепалескай танцавальнай спадчынай. Былі прадстаўлены гледачам асаблівыя лакальныя версіі знаёмых па ўсёй краіне танцаў як «Нарэчанька», «Какетка», «Месяц», «Страданне», а таксама лакальнаадметныя танцы: «Церніца», «Гіспанцыр», «Полька-Асапава», «Пакруціха».