Ужо прайшоў пэўны час пасля свята Маці. Ды ўжо мноства іншых падзей адбылося, але мы – калектыў Казловіцкага вясковага дома культуры, з вялікім задавальненнем адгукваемся на запрашэнні павіншаваць чалавека дома.
Гэта, здаецца, не вялікая падзея, але ж калі спаўняецца 71 год, то ўсё ж гэта свята. А калі да імянінніка прыходзяць сябры ды суседзі, і прыяджаюць з вясёлымі песнямі працаўнікі культуры, то простая падзея ператвараецца ў сапраўднае свята. І сёння мы віншавалі Валянціну Якаўлеўну Пракаповіч з нагоды дня нараждэння. Зараз яна пражывае ў вёсцы Бліжнія Бандары і займаецца сваёй невялікай гаспадаркай. У свой час Валянціна Якаўлеўна была ўзнагароджана Ордэнам Працы ІІІ ступені. І яна вельмі актыўны чалавек і зараз. Яе цікавяць навіны не толькі па тэлебачанні, але вясковыя, свае, мясцовыя. Валянціна Якаўлеўна запрасіла да сябе суседак і пад мелодыю баяна пелі песні тыя самыя – родныя, знаёмыя, прыгожыя. Таксама на віншаванні прысутнічала старшыня першаснай прафсаюзная арганізацыі ААТ «Казловічы – Агра» Вольга Сяргееўна Мелехава. Вольга Сяргееўна ўручыла падарунак, які быў адрасаваны яшчэ на свяце аграгарадка Казловічы Валянціне Якаўлеўне і падзякавала за вялікі ўдзел у працы, пажадала здароўя і каб, як сёння, Валянціна Якаўлеўна сустракала гасцей.
Вось яшчэ адзін дзень нашай працы прынёс задавальненне і нам, і жыхарам вёскі Бліжнія Бандары. Маленькая падзея, але з’яўляецца значнай падзеяй у жыцці кожнага сталага чалавека, чалавека-пенсіянера.
© ДУК «Слуцкі раённы цэнтр народнай творчасці», 2024
Вольга Тарасевіч, рэжысёр Казловіцкага сельскага дома культуры

Если вы нашли ошибку, выделите ее и нажмите Shift + Enter или нажмите сюда, чтобы сообщить нам.