З 28 кастрычніка па 1 лістапада ў ДУК «Слуцкі раённы цэнтр народнай творчасці» напоўніўся дзіцячымі галасамі.
Майстэрня «Чароўная скрыначка» расчыніла свае дзверы для дзяцей і падлеткаў сярэдніх школ горада і раёна. Майстар Яўгенія Купрэйчык падзялілася сакрэтамі лапікавага рамяства і правяла майстар-клас па вырабу сувеніра «Совушка».
Дзеці з задавальненнем перанімалі вопыт і вельмі старанна рэзалі нажніцамі, клеілі лапікі, прышывалі бусіны, каб выраб зроблены сваімі рукамі атрымаўся самы прыгожы.
Кожны ўдзельнік з годнасцю ішоў дадому бо яго ранец упрыгожваў выраб зробленны сваімі рукамі.
© ДУК «Слуцкі раённы цэнтр народнай творчасці», 2024
Святлана ГУШЧЭНЯ, загадчык аддзела традыцыйнай мастацкай культуры і культурна-дасугавай дзейнасці
Если вы нашли ошибку, выделите ее и нажмите Shift + Enter или нажмите сюда, чтобы сообщить нам.