Лялька, лялечка, ля-ля

З 13 па 22 лістапада ў Слуцкім раённым цэнтры народнай творчасці праходзіць Тыдзень беларускай лялькі да Дня беларускай лялькі, які адзначаецца ў нашай краіне 16 лістапада.

У забаўляльную праграму для малодшых школьнікаў «Лялька, лялечка, ля-ля» уваходзяць: выстава лялек, сярод якіх традыцыйныя, абярэгавыя і батлеечныя лялькі; майстар-клас «Гульнёвая лялька» у розных тэхніках: лялька з лапікаў, лялька з саломы, лялька з нітак (джутавая лялька), лялька з тканіны. Кожны школьнік мае магчымасць зрабіць сабе такую ляльку ва ўсіх прапанаваных тэхніках і забраць дадому.

Пасля майстэрні вучні апынаюцца ў чароўным шатры, дзе знаёмяцца з гісторыяй беларускай батлейкі і яе асаблівасцямі. Артысты батлеечнага тэатра паказваюць сваім маленькім гледачам спектакль «Разумная дачка» па матывах беларускай народнай казкі «Мудрасць жыцця», героямі якой з’яўляюцца Мацей і яго Жонка, іх разумная Дачка, Багацей, Пан і два Мужыка. У казцы разумная Дачка абхітрыла Пана, каб пазбегнуць пакарання, паказаўшы такім чынам сваю не пагадах мудрасць.

Пасля спектакля дзяцей сустракае ў беларускай хатцы гаспадыня. Яна запрашае ўсіх на тэатралізавана-гульнёвую праграму «Лялечныя забавы». Гаспадыня распавядае дзецям гісторыю ўзнікнення абрадавых лялек і знаёміць з імі з дапамогай чароўнага кола. Гаспадыня загадвае дзецям загадку пра пару года, згодна календара. Той, хто правільна адказвае, выходзіць да гаспадыні і круціць кола. Усе астатнія разам кажуць такія словы: «Лялька, лялечка, ляля, спадарожніца мая, ты ў коле пакруціся, перад намі паявіся!» Пасля гэтых слоў перад вучнямі ў хатцы па чарзе, адпаведна пары года, з’яўляюцца ажыўшыя лялькі: лялька-Каза, лялька-Вяснянка, лялька-Купалінка, лялька-Крупянічка. Кожная з іх расказвае дзецям гісторыю свайго ўзнікнення і свае асноўныя функцыі ў жыцці чалавека. Лялька-каза – сімвал Каляд – прыносіць у дом удачу, шчасце і весялосць. Разам з дзеткамі танцуе вясёлы беларускі танец. Лялька-Вяснянка – абярэг маладосці і прыгажосці – пагуляе ў гульню «Ручаёк» і «Запляці касу». Лялька-Купалінка – лялька аднаго дня, якой можна расказаць на свята Купалле ўсе свае нягоды і хваробы, каб ад іх пазбавіцца. Яна заводзіць усіх у карагод і танчаць з вяночкам. Лялька-Крупянічка – сімвал восеньскага свята Багач – жадае усім багацця і дастатку. А яе чароўны мяшэчак – поўны на гульні і забавы. Разам з дзецьмі яна гуляе ў беларускія гульні «Жыта» і «Мяшочак зернавушкі».

ЕЩЁ ПО ТЕМЕ:  Сегодня в Беларуси отмечается День работников социальной защиты

Напрыканцы мерапрыемства дзеці фатаграфуюцца разам з персанажамі ў беларускай хаце каля кола лялек і развітваюцца з гаспадыняй да наступнай сустрэчы.

© ДУК «Слуцкі раённы цэнтр народнай творчасці», 2024
Наталля КУХТА, вядучы метадыст

Если вы нашли ошибку, выделите ее и нажмите Shift + Enter или нажмите сюда, чтобы сообщить нам.

Не пытайтесь копировать текст и изображения!