Якія важныя падзеі чакаюць нас у 2025 годзе

1020 гадоў з часу першага ўпамінання Слуцка ў статутнай грамаце 1005 года аб утварэнні Тураўскай епархіі (1005 г.)

865 гадоў таму Слуцк стаў цэнтрам удзельнага княства (1160 г.)

820 гадоў з часу з’яўлення першых гістарычных звестак пра слуцкі Свята-Троіцкі (Трайчанскі) манастыр (1205 г.)

615 гадоў з дня удзелу Слуцкага апалчэння ў Грунвальдскай бітве супраць крыжакоў, дзе аб’яднаныя войскі Польскага каралеўства і ВКЛ разграмілі Тэўтонскі ордэн (15.07.1410 г.)

545 гадоў з часу першага ўпамінання ў гістарычных дакументах в. Грэск (1480 г.)

520 гадоў назад адбылося самае спусташальнае нападзенне крымскіх татар на Беларусь. Зноў быў захоплены і разрушаны драўляны Слуцк (жнівень 1505 г.)

430 гадоў назад горад Слуцк захоплены паўстанцкім атрадам Севярына Налівайкі (лістапад 1595 г.)

425 гадоў з часу заснавання Спаса-Праабражэнскага праваслаўнага мужчынскага манастыра (1600 г.)

360 гадоў з дня заснавання па ініцыятыве губернатара Слуцкага княства К. Клакоцкага друкарні ў Слуцку (1665 г.)

285 гадоў з пачатку дзейнасці Слуцкай мануфактуры шаўковых паясоў (1740–1844 г.)

270 гадоў назад з дазволу князя Гераніма Фларыяна Радзівіла і благаслаўлення Кіеўскага мітрапаліта адбыўся перанос мошчаў святога Гаўрыіла з Заблудава ў Слуцк (май 1755 г.)

240 гадоў з часу заснавання Слуцкага духоўнага вучылішча (15.09.1785 г.)

205 гадоў назад у Слуцку адкрыўся прыватны жаночы пансіён (1820 г.)

140 гадоў з часу заснавання ў в. Прошчыцы школы для сялянскіх дзяцей (1885 г.)

120 гадоў назад заснавана Слуцкая арганізацыя РСДРП (вясна 1905 г.)

115 гадоў назад адкрылася прыватнае камерцыйнае вучылішча (1910 г.)

110 гадоў назад закончана будаўніцтва чыгуначнай лініі Асіповічы – Слуцк (1915 г.)

105 гадоў назад 14 слуцкіх партызан (салдаты А. Камінскі, П. Ярмаліцкі, М. Емельянчык, партызаны Н. Бянько, М. Цішкевіч, П. Сцепановіч, М. Цішкевіч, М. Цішкевіч, П. Саладуха, М. Раўтовіч, С. Красуцкі, Я. Грачук, Я. Сімановіч, М. Бычанка) былі казнены на гарадскіх могілках пасля прыгавору ваенна-палявога суда (25.04.1920 г.)

105 гадоў назад польскія войскі пакінулі Слуцк (24.11.1920 г.)

100 гадоў назад пачаў працаваць гарбарны завод з шавецкай майстэрняй (студзень 1925 г.)

100 гадоў назад пачала дзейнічаць Слуцкая акруговая філія Усебеларускага літаратурнага аб’яднання «Маладняк» (1925 г.)

95 гадоў назад выйшаў з друку зборнік краязнаўчых артыкулаў «Случчына» (1930 г.)

95 гадоў з часу заснавання рамонтнай майстэрні, атрымаўшай ў 1945 годзе статус аўтарамонтнага завода (цяпер – ААТ «Слуцкі завод пад’ёмна-транспартнага абсталявання») (1930 г.)

95 гадоў з часу заснавання калгаса імя Арджанікідзэ (цяпер – ААТ «Вясейскі Пакроў») (1930 г.)

95 гадоў з часу заснавання калгаса імя Энгельса (цяпер – ААТ «Падлессе-2003») (1930 г.)

95 гадоў з часу заснавання Слуцкага кансервавага завода (1930 г.)

95 гадоў з часу заснавання Слуцкай мэблевай фабрыкі, як арцелі, выпускаючай некалькі дзесяткаў шафаў і сталоў (1930 г.)

90 гадоў з часу заснавання Слуцкага масласырзавода (цяпер – ААТ «Слуцкі сыраробчы камбінат») (май 1935 г.)

90 гадоў з часу заснаванння вучэбна-вытворчага прадпрыемства Беларускага таварыства сляпых (цяпер – вытворчае унітарнае прадпрыемства «Ямпаль-Слуцк» грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку») (1935 г.)

80 гадоў назад пачала функцыянаваць станцыя хуткай медыцынскай дапамогі пры Слуцкім гарадскім аддзеле аховы здароўя (цяпер – Слуцкая падстанцыя хуткай медыцынскай дапамогі дзяржаўнай установы аховы здароўя «Мінскі абласны цэнтр хуткай медыцынскай дапамогі») (14 ліпеня 1945 года зацверджаны штатны расклад станцыі) (жнівень 1945 г.)

75 гадоў з часу заснавання Слуцкага гарадскога Дома піянераў і школьнікаў (цяпер – ДУА «Слуцкі цэнтр дзіцячай творчасці») (1950 г.)

75 гадоў з часу заснавання Слуцкага народнага тэатра драмы і камедыі імя У. Галубка (1950 г.)

75 гадоў назад адкрылася дзіцячая музычная школа (цяпер – ДУА «Слуцкая дзіцячая школа мастацтваў») (1950 г.)

75 гадоў назад ўзведзены будынак чыгуначнага вакзала (1950 г.)

70 гадоў назад створаны духавы аркестр Слуцкага гарадскога дома культуры (у 1975 г. аркестру прысвоена званне «народны») (1955 г.)

65 гадоў назад на базе арцелі «1 Мая» створана фабрыка мастацкіх вырабаў (цяпер – РУП «Слуцкія паясы») (1960 г.)

65 гадоў назад Слуцкі раён стаў удзельнікам Выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі ў Маскве (1960 г.)

65 гадоў назад створаны Слуцкі мантажна-эксплуатацыйны ўчастак звадкаванага газу (цяпер – міжраённае вытворчае упраўленне «Слуцкміжрайгаз») (1960 г.)

ЕЩЁ ПО ТЕМЕ:  Весна пришла! Весне – дорогу!

65 гадоў назад пачала дзейнічаць міжкалгасная птушкафабрыка (з 1975 года – Племптушказавод, цяпер – філіял «Генетык» ААТ «Смалявічы Бройлер») (1960 г.)

60 гадоў назад даў першую прадукцыю Слуцкі цукроварафінадны камбінат (25.12.1965 г.)

60 гадоў назад адкрыўся кінатэатар «Цэнтральны» (1965 г.)

50 гадоў назад створана гарадская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма (1975 г.)

50 гадоў назад створана аўтатранспартнае прадпрыемства «Слуцкагратранс» (1975 г.)

45 гадоў з дня адкрыцця ДУА «Яслі-сад № 19 г. Слуцка» (1980 г.)

40 гадоў назад першых вучняў прыняла СШ № 11 г. Слуцка (цяпер – Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 11 г. Слуцка») (01.09.1985 г.)

40 гадоў назад у выдавецтве «Полымя» выйшла з друку кніга А.П. Грыцкевіча «Древний город на Случи» (1985 г.)

40 гадоў назад ў в. Казловічы пачала дзейнічаць дзіцячая школа мастацтваў (цяпер – ДУА «Казловіцкая дзіцячая школа мастацтваў») (1985 г.)

40 гадоў назад быў пабудаваны спартыўна-аздараўленчы комплекс «Дэльфін» (1985 г.)

35 гадоў з часу адкрыцця ДУА «Яслі-сад № 4 г. Слуцка» (красавік 1990 г.)

35 гадоў назад на тэрыторыі Міхайлаўскай царквы ўзведзена капліца-іконная лаўка (1990 г.)

35 гадоў назад створаны ўзорны хор «Пралескі» Слуцкай дзіцячай школы мастацтваў (1990 г.)

30 гадоў з часу выхада першага нумара газеты «Дзіва» (чэрвень 1995 г.)

30 гадоў назад пачала дзейнічаць капліца Свята-Міхайлаўскага сабора на вуліцы М. Багдановіча (снежань, 1995 г.)

25 гадоў з дня адкрыцця у Слуцку помніка святой Сафіі Слуцкай (24.09.2000 г.)

25 гадоў назад выйшаў з друку першы том кнігі «Памяць: Слуцкі раён. Слуцк» (укладальнік В. Відлога) (кастрычнік 2000 г.)

20 гадоў назад Слуцкай гарадской цэнтральнай бібліятэцы ўручаны Дыплом аб прысваенні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Бібліятэчная справа» (7.01.2005 г.)

20 гадоў назад у весцы Сярагі пачала дзейнічаць новая Свята-Пакроўская царква (5.02.2005 г.)

20 гадоў з часу аб’яднання Слуцкага раёна і горада Слуцка ў адну адміністратыўна-тэрытарыяльную адзінку – Слуцкі раён з адміністратыўным цэнтрам г. Слуцк (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 156 ад 28 марта 2005 г.). (28.03.2005 г.)

20 гадоў назад на тэрыторыі 307-й асобнай чыгуначнай брыгады адкрыты помнік Герою Савецкага Саюза П.І. Купрыянаву (6.05.2005 г.)

20 гадоў з часу адкрыцця філіяла «Галерэя мастацтваў ім. У.С. Садзіна» дзяржаўнай установы «Слуцкі краязнаўчы музей» (8.10.2005 г.)

20 гадоў назад у Слуцку праходзіў рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў сельскай гаспадаркі «Дажынкі-2005» (7–8.10.2005 г.)

15 гадоў з часу адкрыцця Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча (01.09.2010 г.)

15 гадоў назад у в. Сорагі адкрыўся храм у імя святога прарока і прадцечы Іаана Хрысціцеля (снежань 2010 г.)

15 гадоў назад у раённай цэнтральнай бальніцы адкрыта аддзяленне гемадыялізу (29.12.2010 г.)

10 гадоў назад калектыў Музея гісторыі слуцкіх паясоў стаў лаўрэатам прэміі «За духоўнае адраджэнне» (студзень 2015 г.)

10 гадоў назад рашэннем Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, ступня Соф’і Слуцкай, якая захоўвалася ў Свята-Духавым саборы ў Мінску, назаўжды перанесена ў Слуцк на вечнае захоўванне ў жаночым Сафійскім манастыры (красавік 2015 г.)

10 гадоў назад выйшла ў свет 3-я кніга гісторыка – дакументальнай хронікі «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк» (укладальнік В. Відлога) (май 2015 г.)

Асобы ў гісторыі краю

605 гадоў з дня нараджэння Сямёна Аляксандравіча Алелькавіча (1420, Слуцк – 1470), слуцкага князя, апошняга князя Кіеўскага.

400 гадоў з дня нараджэння Клакоцкага Казіміра Крыштофа (каля 1625 – 24.10.1684), дзяржаўнага дзеяча ВКЛ, заснавальніка друкарні ў Слуцку (1665 г.)

375 гадоў з дня нараджэння Вашчанкі Максіма Ярмалініча (1650-я гг., Магілеў – 1708), друкара і гравёра па медзі. Друкарскую дзейнасць пачаў у Слуцку.

135 гадоў з дня нараджэння Гаўрыса Івана Трафімавіча (1890, Слуцкі р-н – 1937), жывапісца, графіка, педагога, аўтара успамінаў аб Віцебскай мастацкай школе.

120 гадоў з дня нараджэння Мартыненка Кацярыны Віктараўны (1905, г. Слуцк –?), актрысы.

Студзень

95 гадоў з дня нараджэння Шырына Леаніда Іванавіча (1.01.1930, в. Працавічы – 1996), пісьменніка.

85 гадоў з дня нараджэння Забелы Яўгена Пятровіча (12.01.1940, в. Мерашыно – 2023), вучонага ў галіне электраэнергетыкі, доктара тэхнічных навук.

70 гадоў з дня нараджэння Трафімавай Таісіі Іванаўны (21.01.1955, былы пасёлак Манькова, Слуцкі раён), беларускага педагога, журналіста, актрысы, паэтэсы.

ЕЩЁ ПО ТЕМЕ:  Праздничная программа ко Дню Победы в Новодворцах

Люты

75 гадоў з дня нараджэння Санько Аляксандра Фёдаравіча (2.02.1950, в. Маяк – 27.07.2021), вучонага-геолага, доктара геолага-мінералагічных навук.

70 гадоў з дня нараджэння Вішнеўскага Уладзіміра Мікалаевіча (17.02.1955, в. Балотчыцы), мастака, члена Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва.

75 гадоў з дня нараджэння Быкава Анатоля Мікалаевіча (20.02.1950 в. Бранавічы), заслужанага трэнера БССР, майстра спорту СССР па цяжкай атлетыцы, рэкардсмена Беларусі па цяжкай атлетыцы ў рыўку (штанга).

80 гадоў з дня нараджэння Родчанкі Віктара Віктаравіча (23.02.1945, в. Покрашава), расійскага вучонага ў галіне ўстойлівасці і кіравальнасці самалётаў і мадэліравання палётаў, кандыдат тэхнічных навук.

Сакавік

75 гадоў з дня нараджэння Булата Валерыя Аляксандравіча (10.03.1950, в. Сярагі), кандыдата тэхнічных навук, дацэнта, намесніка дэкана Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

120 гадоў з дня нараджэння Каляды Анатоля Мацвеевіча (13.03.1905, в. Шышчыцы), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну.

70 гадоў з дня нараджэння Малярэнкі Аляксандра Дзмітрыевіча (16.03.1955, г. Слуцк), вучонага ў галіне тэхналогіі прыборабудавання і іннавацыйнай дзейнасці, доктара тэхнічных навук, прафесара.

85 гадоў з дня нараджэння Шыдлоўскай Надзеі Антонаўны (17.03.1940, в. Чалевічы), архітэктара.

120 гадоў з дня нараджэння Вечара Аляксандра Сцяпанавіча (25.03.1905, в. Машчыцы – 4.5.1985), вучонага ў галіне біяхіміі, акадэміка НАН Беларусі, доктара біялагічных навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі, паэта.

110 гадоў з дня нараджэння Мірончыка Уладзіміра Юстынавіча (27 (па другіх звестках 29). 03.1915, в. Ячава – 30.06.1990), медыка-хірурга, заслужанага ўрача Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы.

Красавік

85 гадоў з дня нараджэння Басалыгі Уладзіміра Самойлавіча (1.04.1940, г. Слуцк – 7.06.2020), графіка, дыпламанта рэспубліканскіх і ўсесаюзных конкурсаў мастацтва кнігі.

120 гадоў з дня нараджэння Баркоўскага Сцяпана Андрэевіча (10.04.1905, г. Слуцк – 11.06.1966), этнографа, літаратурнага крытыка, літаратуразнаўца.

145 гадоў з дня нараджэння Дылы Язэпа (Восіпа Лявонавіча) (14.04.1880, г. Слуцк – 7.04.1973), пісьменніка, тэатразнаўца, грамадскага дзеяча.

95 гадоў з дня нараджэння Платонава Расціслава Пятровіча (15.04.1930, г. Слуцк – 21.03.2001), гісторыка, доктара гістарычных навук, прафесара, публіцыста.

80 гадоў з дня нараджэння Клімянкова Сцяпана Сцяпанавіча (23.04.1945, в. Вялікая Сліва), вучонага ў галіне парашковай металургіі, доктара тэхнічных навук, прафесара.

Май

440 гадоў з дня нараджэння Соф’і Слуцкай (дзявочае Алелькавіч, па мужу Радзівіл (1.5.1585, г. Слуцк – 1.04.1612) рэлігійнай дзяячкі, асветніцы, беларускай праваслаўнай святой, апошняй з роду Алелькавічаў.

70 гадоў з дня нараджэння Савановіча Мікалая Іванавіча (2.05.1955, в. Лучнікі – 31.12.2003 г.), кандыдата тэхнічных навук у галіне фізікі.

405 гадоў з дня нараджэння Радзівіла Багуслава (3.05.1620 – 31.12.1669), ваеннага і дзяржаўнага дзеяча ВКЛ, паэта, мастака, мецэната. Сабраў у Слуцку архіў, бібліятэку, дзе зберагаліся каштоўныя рукапісы, у тым ліку Радзівілаўскі летапіс.

310 гадоў з дня нараджэння Радзівіла Гераніма Фларыяна (4.05.1715, Брэсцкі павет – 1760), дзяржаўнага дзеяча ВКЛ, мецэната, заснавальніка Слуцкага тэатра Радзівілаў.

120 гадоў з дня нараджэння Гаўрука Юркі (Юрыя Паўлавіча) (6.05.1905, г. Слуцк – 18.2.1979 г.) паэта, крытыка, аўтара першай у Беларусі кнігі паэтычных перакладаў «Кветкі з чужых палёў».

90 гадоў з дня нараджэння Далжонка Арэста Васільевіча (7.05.1935, Докшыцкі р-н. – 1.04.2016 г.), дзеяча самадзейнага мастацтва, харавога дырыжора, заслужанага работніка культуры, кіраўніка Казловіцкага народнага хору.

95 гадоў з дня нараджэння Паўлавай Ніны Мікалаеўны (10.05.1930, в. Паўстынь), майстра мастацкага ткацтва.

85 гадоў з дня нараджэння Суздальцава Уладзіміра Уладзіміравіча (29.05.1940, в. Рачкавічы), мастака-жывапісца, афарміцеля і дызайнера.

70 гадоў з дня нараджэння Корзуна Барыса Васільевіча (13.05.1955, в. Лучнікі), вучонага ў галіне фізіка-матэматычных навук.

60 гадоў з дня нараджэння Бархатковай Алены Мікалаеўны (24.05.1965, г. Слуцк), мастака-жывапісца.

60 гадоў з дня нараджэння Марозава Аляксандра Уладзіміравіча (29.05.1965, г. Слуцк), фалькларыста, славіста, культуролага, доктара філалагічных навук.

60 гадоў з дня нараджэння Халамавай Людмілы Васільеўны (24.05.1965, г. Слуцк), мастака.

Ліпень

120 гадоў з дня нараджэння Кулікова Міхаіла Міхайлавіча (25.07.1905 – 26.7.1944), удзельніка вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. У баях за вызваленне Слуцка – камандзір механізаванай брыгады. За вызваленне Слуцка брыгадзе прысвоена ганаровае званне «Слуцкай». Пахаваны ў Слуцку.

80 гадоў з дня нараджэння Цвірко Міхаіла Паўлавіча (25.07.1945, в. Грэск), вучонага-фізіка, доктара фізіка-матэматычных навук (1989), прафесара (1990)

70 гадоў з дня нараджэння Мурашкі Вячаслава Пятровіча (31.07.1955, в. Бязверхавічы), мастака-афармляльніка, плакатыста, жывапісца.

ЕЩЁ ПО ТЕМЕ:  Торжество по случаю 90-летнего юбилея

Жнівень

105 гадоў з дня нараджэння Бандырчыка Васіля Кірылавіча (1.08.1920, в. Кірава – 2009), этнографа, члена-карэспандэнта Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, доктара гістарычных навук, прафесара, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата прэміі НАН Беларусі (1999).

55 гадоў з дня нараджэння Румо Алега Алегавіча (4.08.1970, г. Слуцк), вучонага, галоўнага трансплантолага Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, доктара медыцынскіх навук, прафесара, заслужанага ўрача Рэспублікі Беларусь.

185 гадоў з дня нараджэння Абуховіча Альгерда Рышардавіча (псеўд. Граф Бандынэлі) (6.08.1840, в. Калацічы Глускага раёна – 22.08.1898), паэта, мемуарыста, перакладчыка, аднаго з пачынальнікаў жанру байкі ў беларускай літаратуры. Вучыўся ў Слуцкай гімназіі, займаўся рэпетытарствам ў Слуцку.

75 гадоў з дня нараджэння Анцыповіча Мікалая Барысавіча (6.08.1950, в. Бранавічы), палкоўніка, кандыдата ваенна-тэхнічных навук, загадчыка кафедры Беларускай ваеннай акадэміі.

135 гадоў з дня нараджэння Козела Васіля Паўлавіча (12.08.1890, в. Кляпчаны – 7.11.1980), старшыні калгаса «Камбайн» (1929–1932), потым калгаса «1 Мая», Героя Сацыялістычнай Працы.

115 гадоў з дня нараджэння Пратасені Пятра Федаравіча (25.08. (па іншых звестках 25.01.) 1910), былая в. Баслаўцы (цяпер – в. Барок) – 5.06.1987), філосафа, доктара філасофскіх навук, прафесара. Працаваў у галіне дыялектычнага матэрыялізму і філасофскіх праблем прыродазнаўства.

75 гадоў з дня нараджэння Каржанеўскай Галіны Анатольеўны (27.08.1950, в. Лясішча), паэтэсы, драматурга, крытыка.

Верасень

70 гадоў з дня нараджэння Аджаева Уладзіміра Барысавіча (13.09.1955, г. Слуцк), вучонага-фізіка, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара, выдатніка адукацыі Беларусі.

40 гадоў з дня нараджэння Пракапенка (Самусевіч) Анастасіі Валер’еўны (20.09.1985, г. Слуцк), спартсменкі (сучаснае пяцібор’е), майстра спорту міжнароднага класа Беларусі, чэмпіёнка Еўропы, двухразовая чэмпіёнка свету, прызёр Алімпійскіх гульняў.

100 гадоў з дня нараджэння Траяноўскага Алеся (Аляксандра Пятровіча) (22.09.1925, былы хутар Уздымач, Слуцкі раён – 18.03.2005), беларускага пісьменніка, перакладчыка, крытыка, публіцыста. Перакладаў з верхнялужыцкай, ніжнялужыцкай, кашубскай, польскай і ўкраінскай моваў.

95 гадоў з дня нараджэння Дайліды Віктара Браніслававіча (28.09.1930, в. Славінск – 21.8.2006), пісьменніка, выдатніка народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

75 гадоў з дня нараджэння Барабанава Леаніда Генадзьевіча (29.09.1950, г. Слуцк – 05.10.2012), вучонага ў галіне дэрматавенералогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара.

100 гадоў з дня нараджэння Лапца Паўла Дзянісавіча (29.09.1925, в. Ніва Слуцкага раёна), вучонага-гісторыка.

Кастрычнік

80 гадоў з дня нараджэння Абравец Святланы Мітрафанаўны (2.10.1945, г. Слуцк – 08.06.2021) вучонага-геолага, лаўрэата прэміі НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН імя акадэміка В.А. Капцюга (2004).

70 гадоў з дня нараджэння Сматрына Сяргея Міхайлавіча (8.10.1955 г., в. Барок), вучонага ў галіне хірургіі, доктара медыцынскіх навук.

75 гадоў з дня нараджэння Старжынскага Валерыя Паўлавіча (16.10.1950, в. Замошша), вучонага-філосафа.

Лістапад

110 гадоў з дня нараджэння Міхася Кавыля (Лешчанкі Язэпа Казіміравіча) (1.11.1915, в. Покра – шава – 6.04 2017 г.), паэта, крытыка, празаіка, дзеяча беларускага замежжа.

85 гадоў з дня нараджэння Розавай Тамары Фёдараўны (2.11.1940, в. Сярагі), архітэктара, члена Беларускага саюза архітэктараў.

85 гадоў з дня нараджэння Гучка Яўгена Сяргеевіча (4.11.1940, г. Слуцк – 01.01.2024), пісьменніка.

85 гадоў з дня нараджэння Скрыпнічэнкі Георгія Сяргеевіча (12.11.1940, г. Нікалаеў, Украінская ССР – 12.08.2015 г.), беларускага мастака. Вучыўся ў СШ № 10 г. Слуцка, займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва Гарадскога дома піянераў і школьнікаў (кіраўнік У.С. Садзін).

80 гадоў з дня нараджэння Белавусава Алега Паўлавіча (16.11.1945, г. Слуцк – 26.03.2009), мастацтвазнаўца, дзеяча кінамастацтва, сцэнарыста, рэжысера, заснавальніка і мастацкага кіраўніка майстэрні мультфільмаў кінастудыі «Беларусьфільм», анімацыйных студый.

90 гадоў з дня нараджэння Гаўрылавец Клары Усеваладаўны (18.11.1935, г. Слуцк), вучонага ў галіне педагогікі, акадэміка Беларускай акадэміі адукацыі.

85 гадоў з дня нараджэння Валатовіча Антона Сцяпанавіча (11.1940, в. Лясішча – 16.06.1971 г.), мастака. Працаваў у станкавым і манументальным жывапісе.

Снежань

95 гадоў з дня нараджэння Вашкевіча Аркадзя Пракопавіча (12.12.1930, в. Цяраспаль – 2001 г.), механізатара, Героя Сацыялістычнай Працы.

115 гадоў з дня нараджэння Лямешчанкі Сяргея Дзмітрыевіча (29.12.1910 – 1.11.1998), старшыні калгаса імя Кірава, Героя Сацыялістычнай Працы.

© ГУК «Слуцкий районный центр народного творчества», 2024
Публікуецца па выданні «Памятныя даты календара, 2025. г. Слуцк, Слуцкі раён».
Складальнік: С.І. Сарагавец.
Дзяржаўная ўстанова «Слуцкая раённая цэнтральная бібліятэка».

Если вы нашли ошибку, выделите ее и нажмите Shift + Enter или нажмите сюда, чтобы сообщить нам.

Не копируйте текст!