Зімовых святаў не вельмі і многа. Але самымі доўгімі святамі з’яўляюцца Каляды. Гэтыя святы доўжацца два тыдні: ад Раства Хрыстова да Вадохрышча. Вельмі шмат цікавага ў гэты час адбываецца. Ад прыгатавання куцці да ваджэння Казы ды нашэнне Каляднай Зоркі. У гэтым свяце прымаюць удзел і старэйшыя, і малыя. Калядоўшчыкі падыходзяць да хаты і ў гаспадароў пытаюць дазволу зайсці, а калі гаспадары даюць дазвол, то разгортваецца цікавае дзеянне: розныя героі віншуюць гаспадароў са святам, пажданняў шмат кажуць ды хваляць гаспадароў за іх руплівасць і просяць, каб гаспадары пачастункі далі. Звычайна героямі з’яўляюцца Каза, Мядзведзь, Цыганка, Механоша, Зорканоша і г.д. У кожным мястэчку могуць быць розныя героі.
І вось Каза з Каляднаю Зоркаю, Мядзведзь, Музыка ды Цыганкі Казловіцкага сельскага дома культуры і Слуцкага раённага цэнтра народнай творчасці завіталі ў садок-яслі аграгарадка Казловічы і павіншавалі выхаванцаў і іх выхавацеляў з Калядамі. Песні гучалі, танцы вясёлыя былі, віншаванні не змаўкалі. А затым нашыя Калядныя героі вадзілі карагод з дзеткамі, слухалі песенькі ў выканнанні выхаванцаў старэйшай групы і ўсе разам зрабілі фотаздымак. А гаспадыры гэтай установы аддзякавлі герояў салодкімі гасцінцамі. На прыканцы Калядныя героі паабяцалі на будучы год зноў трапіць у госці, бо вельмі спадабалася тут добра бавіць вольны час.
Вось яшчэ адно з традыцыйных мерапрыемстваў адбылося, якое прыйшло ад нашых продкаў. Але, каб не страціць у тэхналагічны час веданне аб святкаванні Каляды, трэба клапаціцца аб усебаковым выхаванні маленькіх жыхароў нашай краіны з самага маленства.
© ДУК «Слуцкі раённы цэнтр народнай творчасці», 2025
Вольга ТАРАСЕВІЧ, рэжысёр Казловіцкага сельскага дома культуры
Если вы нашли ошибку, выделите ее и нажмите Shift + Enter или нажмите сюда, чтобы сообщить нам.