У гэтыя дні ў Мінску праходзіць 27-я Міжнародная выстава-кірмаш турыстычных паслуг «АДПАЧЫНАК-2025». Адным з турыстычных аб’ектаў на Случчыне стаў Слуцкі раённы цэнтр народнага творчасці, які прапануе унікальныя магчымасці для адукацыйнага і падзеяга турызму. Тут праходзяць цікавыя майстар-класы, тэматычныя экскурсіі і мерапрыемствы, што прывабліваюць наведвальнікаў круглы год.
27 і 28 сакавіка Слуцкі раённы цэнтр народнай творчасці наведалі госці з Мінска. Для іх адбыўся майстар-клас па выпяканню дражджавых птушачак-вяснянак. Школьнікаў сустрэла Наталля Сяргееўна Кухта – вядучы метадыст Цэнтра.
Майстар беларускай кухні Святлана Іванаўна Казлоўская падрабязна расказала вучням 6 класаў тэхналогію прыгатавання дражджавога цеста для выпякання булачак і паказала, як з невялікага кавалачка цеста сфармаваць птушачку-вяснянку ці жаўранка. Дзеці старанна паўтаралі пакрокава кожнае дзеянне майстра. Спачатку скруцілі з цеста тулава птушачцы, зрабілі дзюбку, вочкі з гарошынак чорнага перца, а ўканцы відельцам сфармавалі хвосцік. Атрымаліся цудоўныя жаўранкі! Пакуль здоба выпякалася, дзеці гулялі ў гульні і адгадвалі загадкі пра пералётных і непералётных птушак. А напрыканцы мерапрыемства з птушачкамі ў руках ўсе разам праспявалі песню-вяснянку, як гэта раней рабілі нашы продкі.
© ДУК «Слуцкі раённы цэнтр народнай творчасці», 2025
Наталля КУХТА, вядучы метадыст
Если вы нашли ошибку, выделите ее и нажмите Shift + Enter или нажмите сюда, чтобы сообщить нам.