Да вытокаў народнай культуры

Калі беларус хоча ўсвядоміць сябе беларусам, ён рана ці позна звяртаецца да гісторыі, да культуры свайго народа. Кожны чалавек павінен ведаць дзе яго карані, адкуль ён родам, як жылі яго дзяды і прадзеды, як і чым сустракалі гасцей, ладзілі святы, якія мелі звычаі і традыцыі.

Семінар-практыкум на тэму: “Народна-абрадавая і песенна-танцавальная творчасць у сучасным фальклорным калектыве. Пераемнасць і захаванне традыцый” прайшоў у ДУК “Слуцкі раённы цэнтр народнай творчасці” для работнікаў сельскіх устаноў культуры.

Семінар-практыкум аб’яднаў  таленавітых, апантанных сваёй справай людзей, кіраўнікоў фальклорных калектываў Случчыны, якія падзяліліся сваім вопытам працы, паказалі сваю песенна-танцавальную творчасць. Гэта народны фальклорны ансамбль “Ячаўскія вячоркі” Казловічскага СДК (кіраўнік Таццяна Яфрэмава), фальклорны калектыў гульні і танца “Карагод” ДУК “Слуцкі раённы цэнтр народнай творчасці” (кіраўнік Мікіта Бараш), дзіцячы фальклорны калектыў “Вясейка” ДУА “Вясейская дзіцячая музычная школа” (кіраўнік Ніна Макоўская).

Адной з галоўных мэт  семінара з’яўлялася знаёмства работнікаў культуры Случчыны са знакамітым фалькларыстам Беларусі, этнахарэографам, збіральнікам, даследчыкам і папулярызатарам беларускай народнай танцавальнай культуры Міколай Аляксеевічам Козенка, які з’яўляецца кіраўніком заслужанага аматарскага калектыва РБ, узорнага фальклорнага гурта “Берагіня” ДУА “Мётчанская сярэдняя школа Барысаўскага раёна”. Мікола Аляксеевіч пазнаёміў удзельнікаў з творчаю дзейнасцю фальклорнага калектыва “Берагіня”. Сваім прафесійным выступленнем “Берагіня” выклікала шмат станоўчых эмоцый і захаплення. Не меньш цівавым і пазнавальным быў майстар-клас па народна-побытавым танцам ад Міколы Аляксеевіча Козенка.

Мы спадзяемся, што традыцыйная культура,  мясцовы фальклор, народныя спевы, побытавыя танцы, святы і абрады будуць і далей захоўвацца і перадавацца з пакалення ў пакаленне праз працу кіраўнікоў фальклорных калектываў, работнікаў сельскіх устаноў культуры, каб нашы дзеці і ўнукі змаглі ўсведамляць сябе часткай народа з багатай духоўнай спадчынай.

© ДУК «Слуцкі раённы цэнтр народнай творчасці», 2025
Святлана ГУШЧЭНЯ, загадчык аддзела традыцыйнай мастацкай культуры і культурна-дасугавай дзейнасці

 

Если вы нашли ошибку, выделите ее и нажмите Shift + Enter или нажмите сюда, чтобы сообщить нам.

ЕЩЁ ПО ТЕМЕ:  Ансамбль «Светач» стал участником любанского фестиваля «Калядкі без аглядкі»