А лета звонкае, цёплае і шчодра дорыць радасць

Звініць звонкае лета і канікулы ў самым разгары. І зноў работнікі Казловічцкага сельскага дома культуры 11 чэрвеня сабралі сваіх сяброў і адправіліся разам з імі ў вясёлае падарожжа, дзе дзяцей чакалі разнастайныя гульні і гучалалі любімыя песні, а праграма называецца «У вясёлае падарожжа з сябрамі». І гэтае падарожжа пачалося з танцавальнай размінкі – вядучыя мерапрыемства паказвалі рухі пад папулярныя мелодыі і дзеці з задавальненнем паўтаралі іх. Затым дзяцей чакала камандная гульня «Вясёлы старт», гульня у крузе «Вусень» з халахупам, і чароўная «Палачка-танцавалачка». У гульні «Хто вышэй?» удзельнікам трэба было праявіць увесь свой спрыт, каб лісток з імем, аказаўся прычэплены вышэй за лісток суперніка. І пераможцамі апынуліся ўсе ўдзельнікі, бо толькі сяброўства дае магчымасць разам бавіць вольны час весела і актыўна.

Вельмі хутка дзеці рэагавалі на заданні вядучых пад час танцаў: танцавалі рознымі часткамі цела, мяняліся парамі, праяўлялі фантазію, калі патрэбна было станцаваць у вобразе. Усе заданні ўспрымаліся з гумарам і лёгка выконваліся. З добрым настроем і прыемнымі ўраджаннямі, дзеці пакідалі наш дом культуры.

А яшчэ 13 чэрвеня прайшла гульня-віктарына «Маё, тваё здароўе».

Здароўе – гэта каштоўны рэсурс, які трэба берагчы і падтрымліваць. Вось з такой тэмай і пазітыўным настроем адправіліся работнікі Казловіцкага сельскага дома культуры да дзяцей аздараўленчага лагера «Сонейка», які працуе пры ДУА «Казловіцкая школа». У пачатку сустрэчы дзеці разам з вядучай выканалі зарадку, а потым выканалі прапанаваныя заданні, адказалі на пытанні, і ўспомнілі асноўныя крытэрыі здаровага ладу жыцця. Рассказалі пра свае любімыя стравы і якімі відамі спорту любяць займацца, у якія гульні гуляюць. Хлопчыкі і дзяўчынкі замацавалі, што здаровы лад жыцця мае на ўвазе правільнае харчаванне, фізічную актыўнасць, дастатковы сон і адсутнасць шкодных звычак.

© ДУК «Слуцкі раённы цэнтр народнай творчасці», 2025
Алена КУСАВА, культарганізатар Казловіцкага сельскага дома культуры

Если вы нашли ошибку, выделите ее и нажмите Shift + Enter или нажмите сюда, чтобы сообщить нам.

ЕЩЁ ПО ТЕМЕ:  Сольный концерт Валерия Коняхина в Шищицах