Случчане — лепшыя ў XIII турніры нацыянальных танцаў «Танчым разам»! Сёння ў Віцебску, у рамках XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», прайшоў конкурс, які аб’ядноўвае аматараў народнай танцавальнай культуры.
Дзве пары фальклорнага гурта «Карагод» Слуцкага раённага цэнтра народнай творчасці ўразілі журы сваім майстэрствам, артыстызмам і веданнем традыцыйнай танцавальнай культуры.
Мікіта Бараш і Алеся Салавей, якія выступалі ў ўзроставай групе ад 30 да 50 гадоў, а таксама Сяргей і Вольга Кульбіцкія — прадстаўнікі ўзроставай групы ад 50 гадоў — сталі лаўрэатамі I ступені.
Гэта чарговы яркі поспех случчан і выдатнае пацвярджэнне таго, што народны танец жыве, развіваецца і знаходзіць сваіх таленавітых захавальнікаў у розных пакаленнях. Віншуем танцораў і жадаем новых перамог!
© ДУК «Слуцкі раённы цэнтр народнай творчасці», 2026
Если вы нашли ошибку, выделите ее и нажмите Shift + Enter или нажмите сюда, чтобы сообщить нам.


