Масленіца прыйшла – смех і радасць прынясла! На масленічным тыдні 26 лютага Слуцкі раённы цэнтр народнай творчасці наведалі навучэнцы Слуцкага індустрыяльнага каледжа. Ім была прапанавана фальклорна-гульнёвая праграма «Масленіца хараша – шырокая яе душа». Праграму вялі вясёлыя сябры-скамарохі – Ярох і Цімох. Разам з імі рабяты складвалі цікавыя прыказкі пра масленіцу, запляталі косы са стужак, каб рос доўгім лён, круцілі абруч, «выпякалі» бліны на патэльні, «лавілі рыбу», спявалі вясёлыя масленічныя прыпеўкі, бегалі навыперадкі на мятле, гулялі ў сняжкі, танчылі вясёлую полечку. А гульні «Бой петухоў» і «Перацягванне каната» выклікалі ў хлопчыкаў і дзяўчат асаблівае захапленне. Папрасіўшы прабачэнне адзін у аднаго па масленічнай традыцыі, скамарохі падзякавалі рабятам за іх спрыт і весялосць і, пажадаўшы ўсяго найлепшага, развіталіся з гасцямі.
ДУК «Слуцкі раённы цэнтр народнай творчасці», 2025
Наталья КУХТА, вядучы метадыст
Если вы нашли ошибку, выделите ее и нажмите Shift + Enter или нажмите сюда, чтобы сообщить нам.