У пачатку летніх канікулаў працуюць пры школах аздараўляльныя лагеры, у якіх дзеці бавяць свой час за настольнымі гульнямі, квізамі, віктарынамі, гульнёй у шашкі і іншымі займальнымі і цікавымі гульнямі. А каб яшчэ цікавей праводзіць час, установы культуры прапануюць свае забаўляльныя, пазнавальныя і гульнёвыя праграмы.
Вось, напрыклад, 7 чэрвеня калектыў Казловіцкага сельскага дома культуры запрасіў да сябе на гульнёвую праграму «Бабулін куфэрак» дзяцей аздараўленчага лагера «Сонейка», які працуе пры ДУА «Казловіцкая школа». Дзецям ды і настаўнікам была прадстаўлена цікавая і пазнавальная гісторыя пра гульні, якія пайшлі ад нашых продкаў. І галоўным героем на гэтай падзеі бый бабулін куфэрак, у якім знаходзіліся розныя цікавыя рэчы, аб якіх дзецям паведаміла Бабуля: квяцістыя хусткі, серп, лялька, пярсцёнкі, саламяны капялюш, традыцыйныя паясы. Вось гэткія рэчы з’явіліся дапаможнікамі ў гульнях: «Чароўная хустка», «Пярсцёначак, выйдзі на ганачак». А Васілінка з Васільком – Бабуліны ўнукі, кожны раз цікавіліся, што яшчэ знаходзіцца ў Бабуліным куфэрку. І зноўку Бабуля дастае цікавую прыладу ці рэч і ўсе астатнія с задавальненнем слухаюць прызначэнне рэчы ў гаспадарцы.
І, канешне, не абышлося без таго, каб не патанчыць пад беларускую музыку і пакінуць малюнкі каляровай крэйдай на асфальце на тэму лета. А лета толькі пачынаецца і колькі яшчэ будзе наперадзе цікавых сустрэч і вясёлага баўлення часу.
Трэба ўспамінаць даўніну – спеўкі, танцы, гульні і часцей усё гэта дэманстраваць дзецям. А наш калектыў прыкладае свае намаганні ў прадоўжанні і распасюджванні беларускіх традыцый.
© ДУК «Слуцкі раённы цэнтр народнай творчасці», 2025
Вольга ТАРАСЕВІЧ, рэжысёр Казловіцкага сельскага дома культуры
Если вы нашли ошибку, выделите ее и нажмите Shift + Enter или нажмите сюда, чтобы сообщить нам.