Вялікдзень у дзіцячым садку: як нараджаецца любоў да роднага

Сёння ў нас адбылася цёплая і пазнавальная вандроўка: Аленка разам з Монячкам завіталі ў госці да выхаванцаў дзіцячага садка. У гэтую нядзелю ўсе праваслаўныя хрысціяне будуць святкаваць Вялікдзень – адно з галоўных і самых светлых святаў. Каб крыху пазнаёміць маленькіх жыхароў аграгарадка з традыцыямі, мы з задавальненнем далучаем іх да ведаў пра розныя святы, іх абрады і галоўныя атрыбуты.

Сёння дзеці лепілі з пластыліну рознакаляровыя яйкі і яркія кулічы. Рабяты з ахвотай узяліся за цікавую справу і расказвалі, што іх мамы гатуюць да свята. Не абышлося і без гульняў: гульня ў ладакі вельмі ўзрадавала дзяцей – яны ўжо выдатна ведаюць яе правілы. Мы водзілі карагоды пад песні пра вясну і птушак, пыталіся, якіх вясновых птушак і кветак яны ведаюць. Павольныя заняткі змяняліся актыўнымі, і гэта стварала цудоўны настрой. На гэтай вясёлай ноце мы развіталіся з малымі.

Пазней да нас завіталі вучні малодшых класаў, каб напрыканцы вучэбнага тыдня крыху адпачыць. Мы зноў запыталіся, якое свята набліжаецца, – і ўсе разам дружна адказалі, што хутка Вялікдзень. Аленка прапанавала скласці мазаіку на спаборніцкай аснове, але, як заўсёды, перамагла сяброўства. Карагоды, песенькі і загадкі ад Монячкі сталі выдатным дапаўненнем да сустрэчы. І вось – час развітання! Весялосць, гумар і маленькія падарункі – з гэтым ад нас пайшлі дзеці.

Не трэба шмат намаганняў, каб выхаваць у дзіцяці любоў да роднага. Дастаткова з маленства мякка і паступова нагадваць, што ёсць у жыцці нешта вельмі важнае – добрае, роднае, сваё.

© ДУК «Слуцкі раённы цэнтр народнай творчасці», 2026
Вольга ТАРАСЕВІЧ, рэжысёр Казловіцкага сельскага дома культуры

Если вы нашли ошибку, выделите ее и нажмите Shift + Enter или нажмите сюда, чтобы сообщить нам.

ЕЩЁ ПО ТЕМЕ:  Как скоморохи Тимоха и Яроха учили школьников встречать Масленицу