Какие важные события ждут нас в 2023 году

Вот и наступил 2023 год. Большинство жителей случчины встретили его с надеждами мира и добра, здоровья и удачи, благополучия, любви, счастья… Немало знаменательных и юбилейных дат ждёт случчан в новом году. Мы уже писали, что слуцкий краевед и журналист Анатолий Жук составил краеведческий справочник «Міншчына-2023: асобы і падзеі». Предлагаем читателям подборку событий, касающихся Слуцкого региона – Слуцкі краязнаўчы даведнік: 2023 год. Информация будет интересна всем, кто интересуется историей родного края.

970 гадоў з дня нараджэння (1053) Уладзіміра Манамаха, вялікага князя кіеўскага, з імем якога звязана першае летапіснае ўпамінанне Слуцка

625 гадоў з пачатку княжання (1398–1454) у Слуцку Аляксандра (Алелькі) Уладзіміравіча – заснавальніка дынастыі слуцкіх князёў Алелькавічаў

580 гадоў таму назад (1443) Аляксандр (Алелька) Уладзіміравіч стаў князем кіеўскім

550 гадоў (па некаторых звестках, аўтарытэтнага пацвярджэння пакуль няма) з дня нараджэння (1473?–1524) княгіні Анастасіі Слуцкай

520 гадоў з часу аблогі (1503, канец жніўня) Слуцка крымскімі татарамі

515 гадоў таму назад (1508) Слуцк вытрымаў аблогу крымскімі татарамі; спалены мяцежнымі войскамі князя Міхаіла Глінскага

495 гадоў першым пісьмовым звесткам (1528) пра Новы Двор

460 гадоў (па некаторых звестках, аўтарытэтнага пацвярджэння пакуль няма) з дня нараджэння Аляксандра ІІ Юр’евіча Алелькавіча (1563?–1591) уладальніка Слуцкага княства

405 з часу выдання (1618) у Любчанскай друкарні статута Слуцкай гімназіі

385 гадоў наданню (1638) в. Раманаў Слуцкага княства статусу мястэчка (цяпер аг. Леніна)

375 гадоў першым звесткам (1648) пра аптэку ў Слуцку

375 гадоў з часу аблогі (1648) Слуцка паўстанцкім казацка-сялянскім атрадам Івана Сакалоўскага

370 гадоў з часу паўторнага надання (1653) Слуцку магдэбургскага права

315 гадоў з часу акупацыі (1708, красавік – май) Слуцка шведскімі войскамі

295 гадоў з часу адкрыцця (1728) у Слуцку духоўнай школы, пазней пераўтворанай у двухкласнае вучылішча

285 гадоў заснаванню (1738) у Слуцку суконнай мануфактуры

270 гадоў з часу адкрыцця (1753) балетнай школы ў Слуцку пры княжацкім тэатры

250 гадоў пераўтварэнню (1773) слуцкіх езуіцкіх школ у свецкія

ЕЩЁ ПО ТЕМЕ:  Якія важныя падзеі чакаюць нас у 2025 годзе

250 гадоў першым пісьмовым звесткам (1773) пра Кухты

230 гадоў наданню (1793) Слуцку статусу павятовага цэнтра Мінскай губерні Расійскай імперыі

215 гадоў з пачатку (1808–1809) хваляванняў выбранцаў – жыхароў вёсак Агароднікі, Бранавічы, Варкавічы, Лучнікі, Падзер, Сярагі

185 гадоў з пачатку дзейнасці (1838) у маёнтку Івань цукровага завода

160 гадоў з часу дзейнасці (1863, вясна – лета) на Случчыне паўстанцкіх атрадаў і іх баёў з царскімі войскамі

160 гадоў з часу адкрыцця (1863) у Грэску земскага народнага вучылішча

155 гадоў з часу адкрыцця (1868) у Лучніках штатнага народнага вучылішча

150 гадоў з пачатку дзейнасці (1873–1875) у Слуцкай гімназіі нелегальнага гуртка палітычнай самаадукацыі

145 гадоў заснаванню (1878) у Слуцку метэаралагічнай станцыі

115 гадоў з часу выступлення (1908) жыхароў вёскі Заграддзе супраць самаўпраўства царскай адміністрацыі

105 гадоў таму назад (1918):

— люты: захоп Слуцка войскамі генерала І.Р. Доўбар-Мусніцкага

— люты – снежань: акупацыя Случчыны войскамі кайзераўскай Германіі

— красавік: створаны Слуцкі беларускі нацыянальны камітэт (існаваў да 1920), пачатак выдання ім тыднёвіка «Родны Край»

— вясна: створаны Слуцкі падпольны бальшавіцкі камітэт, які арганізаваў барацьбу супраць германскіх акупантаў

100 гадоў таму назад (1923):

— у Слуцку пабудаваны прыватны маслабойны завод

Якуб колас (в центре) с участниками
Якуб Колас (в центре) с участниками художественной самодеятельности в Слуцке. 1923 г.

— на настаўніцкіх курсах у Слуцку чытаў лекцыі Якуб Колас

90 гадоў таму назад (1933) пачаўся слуцкі перыяд (да 1937) ваеннай службы будучага Маршала Савецкага Саюза Г.К. Жукава

85 гадоў таму назад (1938):

— ліквідавана Слуцкая пагранічная акруга, Слуцкі раён увайшоў у склад Мінскай вобласці

— пачаты выпуск слуцкай раённай газеты «За сацыялістычную Радзіму»

— першых вучняў прынялі слуцкія сярэднія школы №9 і №10

— пачалася распрацоўка і ажыццяўленне плана генеральнай рэканструкцыі Слуцка

80 гадоў таму назад (1943):

— студзень: пачала дзейнічаць 64-я партызанская брыгада імя В.П. Чкалава

-студзень – люты: германскія акупанты правялі карныя аперацыі «Свята ўраджаю» і «Хорнунг» супраць партызан і мясцовага насельніцтва ў Грэскім, Капыльскім, Пухавіцкім, Слуцкім, Старобінскім, Уздзенскім, Чырвонаслабодскім раёнах і знішчылі шэраг населеных пунктаў разам з іх жыхарамі

ЕЩЁ ПО ТЕМЕ:  Мероприятия в культурной столице стартуют уже 24 февраля

— сакавік – красавік: пачалі дзейнічаць Слуцкі, Грэскі падпольныя раённыя камітэты КП(б)

— май: падпольшчыкі Слуцка правялі буйную дыверсію на масласыраробным заводзе

— чэрвень: пачала дзейнічаць партызанская брыгада 101-я імя Аляксандра Неўскага

— верасень: пачала дзейнічаць партызанская брыгада 95-я імя М.В. Фрунзе; бой партызан брыгады 101-й імя Аляксандра Неўскага з германскімі захопнікамі каля вёскі Панічы, у якім загінуў камандзір брыгады Дз.Ц. Гуляеў

75 гадоў заснаванню (1948) у Слуцку школы па вырабе масла і сыру (цяпер Слуцкі дзяржаўны каледж)

70 гадоў таму назад (1953):

— першую прадукцыю выпусціў Слуцкі хлебазавод

— у Слуцку створана дзіцячая студыя выяўленчага мастацтва

60 гадоў таму назад (1963):

— у Слуцку пабудаваны першы буйнапанэльны жылы дом

— створаны аркестр народных інструментаў гарадскога Дома культуры

— пачалі працаваць завод «Эмальпасуда», фабрыка пашыву і рамонту адзення

— у склад Слуцкага раёна ўвайшоў Гацукоўскі сельсавет Уздзенскага раёна

— заснавана Слуцкае медыцынскае вучылішча (цяпер медыцынскі каледж)

55 гадоў з часу прысваення (1968) дырэктару слуцкай сярэдняй школы №10 С.Ф. Рубанаву звання Героя Сацыялістычнай Працы

50 гадоў таму назад (1973):

— даярцы калгаса «1-е Мая» А.Г. Хацько прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы

— створаны Слуцкі сельскі будаўнічы камбінат

— пачата будаўніцтва мясакамбіната ў Слуцку

— першых вучняў прыняла слуцкая сярэдняя школа №7 (цяпер гімназія №2)

35 гадоў з часу прысваення (1988) слуцкай сярэдняй школе №10 імя яе былога дырэктара С.Ф. Рубанава

30 гадоў з часу (1993):

— уключэння ў гарадскую рысу Слуцка вёсак Крывадубаўка, Палек, Малое Журава

— стварэння Саюза прадпрымальнікаў Случчыны

— адкрыцця магазіна «Слуцкія паясы» фабрыкі мастацкіх вырабаў

— пачатку будаўніцтва каталіцкага касцёла Святога Антонія ў Слуцку

10 гадоў таму назад (2013):

— скасаваны Акцябрскі, Ленінскі, Маяцкі, Паўстынскі сельсаветы Слуцкага раёна

— каля фабрыкі мастацкіх вырабаў «Слуцкія паясы» ўстаноўлены памятны знак «Адраджэнне слуцкага пояса» і скульптура «Ткач»

— першых наведнікаў прыняў музей слуцкага пояса

— выраблены першы слуцкі пояс па новых тэхналогіях

ЕЩЁ ПО ТЕМЕ:  Ольгин бор в Исерно

— у вёсцы Замосце ўстаноўлены памятны знак у гонар разведчыка-нелегала М.І. Мукасея, вясковага ўраджэнца

— спартыўны футбольны клуб «Слуцк» увайшоў у вышэйшую лігу чэмпіянату Беларусі па футболе

— Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь увёў у абарачэнне памятныя манеты «Слуцкія паясы. Меткі» і «Слуцкія паясы. Калекцыянаванне» серыі «Слуцкія паясы»

— адкрыта фабрыка фасоўкі цукроварафінаднага камбіната

— у галерэі мастацтваў – філіяле краязнаўчага музея – урачыста прадстаўлены слуцкі пояс, набыты пры фінансавай падтрымцы жыхароў Случчыны.

Анатоль Жук (anatol.zhuk@tut.by)

© ГУК «Слуцкий районный центр народного творчества», 2022
Владимир ХВОРОВ, администратор — вступительная часть

Если вы нашли ошибку, выделите ее и нажмите Shift + Enter или нажмите сюда, чтобы сообщить нам.