Душа падказала – рукі зрабілі

Анатоль Іванавіч Врублеўскі нарадзіўся ў в. Леніна. Скончыў 10 класаў Ленінскай сярэдняй школы. Пасля службы ў арміі завочна вучыўся ў філіяле Маскоўскага ўніверсітэта мастацтваў у г. Мінску, на факультэце мастака-афарміцеля. Некаторы час працаваў у калгасе імя К. Маркса. Затым дырэктарам Ленінскага сельскага дома культуры.

Захапленне маляваць пайшло яшчэ ад бацькі. Акрамя малявання Анатоль Іванавіч займаецца чаканкай і разьбой па дрэву. З дапамогай літаратуры і часопісаў ён стварае свае карціны, але любіць прыдумваць і нешта сваё. Шмат сваіх работ ён падараваў блізкім людзям. Хата Анатолія Іванавіча адразу кідаецца ў вочы, прыцягваючы сваёй прыгажосцю. Яна аздоблена выразанымі з дрэва і размаляванымі кветкамі, вароты аформлены чаканкай. Дзверы пакояў таксама аформлены разьбой па дрэве.

Некаторыя свае работы разьбы па дрэву ён падараваў музею пры Ленінскім СДК. За працу, майстэрства, мастацкі ўклад у культурнае асветніцтва Анатоль Іванавіч мае ўзнагароды: юбілейны мядаль «За доблестный труд в ознаменование 100 летия со дня рождения В.И. Ленина» (1970 г.); мядаль «За трудовое отличие» (1971 г.); Мінскі аблвыканкам узнагародзіў знакам «Победитель социалистического соревнования» (1973 г.).

Іна РОЦЬКА, загадчык Ленінскага сельскага дома культуры

 

Если вы нашли ошибку, выделите ее и нажмите Shift + Enter или нажмите сюда, чтобы сообщить нам.

ЕЩЁ ПО ТЕМЕ:  Работники нашего центра на «Марафоне единства»