Натхненне и майстэрства

Валянціна Уладзіміраўна Маляўка нарадзілася ў 1955 годзе ў в. Заляддзе Слуцкага раёна. Вучылася ў Лядненскай сярэдняй школе. Скончыўшы 8 класаў, пайшла працаваць на хлебазавод у в. Грэск. Потым вычылася ў г. Стаўбцы, набыла прафесію кандытара. У 1975 годзе выйшла замуж і засталася жыць і працаваць у вёсцы. Нарадзіла 6 дзяцей, за што ўзнагароджана двума медалямі Мацырынства.

Увесь час працавала ў паляводчаскай брыгадзе калгаса імя К. Маркса. За добрасумленную працу была адзначана ганаровымі граматамі. Зараз на заслужаным адпачынку.

Хоць і нялёгкім было жыццё Валянціны Уладзіміраўны, але яна ніколі не падала духам, святлом і радасцю напаўняла свой дом. Любімы занятак – вышыванне крыжыкам. Яшчэ вяжа на спіцах, навучыла гэтай справе і дзяцей. Вышыўка карцін крыжыкам вельмі захапіла яе, і паспрабаваўшы адзін раз, – астанавіцца ўжо не можа. Тэмы карцін бярэ з часопісаў па вышыўцы. Гэта і пейзажы, і кветкі, і іконы. Яркія рознакаляровыя карціны ўпрыгожваюць сцены яе пакояў.

Са слоў Валянціны Уладзіміраўны яе мама вышывала, прала, вязала і ткала посцілкі. А яшчэ яна любіць спяваць. Ведае шмат народных песень.

Свае работы Валянціна Уладзіміраўна падаравала сваім дзецям, Ленінскаму сельскаму дому культуры, якія знаходзяцца ў пакоі-музеі разам з іншымі вышытымі вырабамі народнай творчасці.

Іна РОЦЬКА, загадчык Ленінскага сельскага дома культуры

 

dscn
Валянціна Уладзіміраўна Маляўка

Всего просмотров: (10)

Если вы нашли ошибку, выделите ее и нажмите Shift + Enter или нажмите сюда, чтобы сообщить нам.

ЕЩЁ ПО ТЕМЕ:  Сувязь пакаленняў праз майстэрства

Похожие записи