Казловіцкаму народнаму хору – 85!

Казловіцкаму народнаму хору – 85! Урачыстасць адбылася ў Казловіцкім сельскім доме культуры 29 сакавіка. Гэта было сапраўднае свята. На жаль, нельга словамі перадаць, як прыгожа гучыць, наколькі кранае сэрца народная песня ў выкананні гэтага заслужанага славутага хору. На ўздыме душэўным пакідала залу карэспандэнт «Слуцкага краю».

Цёплыя шчырыя віншаванні, узнагароды, падарункі прымалі ўдзельнікі хору і іх кіраўнік Святлана Генадзьеўна Расіч. Успомнілі былых кіраўнікоў, удзельнікаў калектыву, яго гісторыю.

А пачалася яна ў 1930 я гады, калі малады вясковы настаўнiк Прохар Мартынавiч Васiлеўскі запрасiў мясцовых галасістых аматараў песні аб’яднацца. За кароткi тэрмiн узнік харавы калектыў, тут спявалі так, як спявалася спрадвеку, з падводкай, з пералiвам, з дакладным захаваннем дыялекту i традыцый краю. Ужо ў 1939 годзе Казловіцкі хор запрашаюць у Маскву для ўдзелу ў I дэкадзе беларускага мастацтва на Выстаўцы дасягненняў народнай гаспадаркі СССР. Калектыў становіцца вядомым далёка за межамі раёна. Пасля Вялікай Айчыннай вайны Андрэй Якімовіч, удзельнік хору і наступны яго кіраўнік, зноў збірае спевакоў разам. З 1950 года кіраўніком хору становіцца яго акампаніятар Ігнат Лагун. Працягваў работу з таленавітымі аматарамі песні Уладзімір Жлуктэнка. З 1963 года сваё творчае жыццё на 40 гадоў звязаў з гэтым цудоўным калектывам Арэст Васiльевiч Далжонак, заслужаны работнiк культуры Беларусi. Пад кіраўніцтвам А.В. Далжонка калектыў атрымаў званне «народны» ў 1965 годзе, неаднаразова выстуаў на ВДНГ у Маскве і перад замежнымі гасцямі Случчыны, быў адзначаны шматлікімі ўзнагародамі. Казловіцкі народны хор стаў своеасаблівай візіткай не толькі Случчыны, а і Беларусі.

Цёплыя шчырыя віншаванні, узнагароды, падарункі прымалі ўдзельнікі хору і іх кіраўнік Святлана Генадзьеўна Расіч. Успомнілі былых кіраўнікоў, удзельнікаў калектыву, яго гісторыю.

Праграму выступлення хору дапоўнілі цудоўныя творчыя падарункі ўстноў культуры Случчыны. А колькі шчырых слоў удзячнасці, як ганарацца артыстамі! Казловіцкі народны хор – сапраўдная каштоўнасць Случчыны.

Некалькі пакаленняў артыстаў змянілася ў калектыве. Кіраўнікамі былі таксама Марына Сямёнаўна Баскакава і Мікалай Фёдаравіч Барцэвіч, больш за 30 гадоў акампаніраваў Аляксандр Андрэевіч Лабковіч.

Больш за 50 гадоў супрацоўніцтва звязваюць з Казловіцкім хорам Людмілу Кузьмінічну Калядку, кіраўніка народнага фальклорнага ансамбля «Ячаўскія вячоркі».

ЕЩЁ ПО ТЕМЕ:  История хора колхоза имени С. Кирова

З 2011 года ў жыцці калектыву пачаўся новы этап. Кіраўніком народнага хору стала таленавітая Святлана Генадзьеўна Расіч, улюбёны ў сваю справу прафесіянал. З акампаніятарам Аляксандрам Уладзіміравічам Казловым апрацоўваюць і аранжыруюць многія музычныя творы, якія выконвае хор. За гэтыя гады народны калектыў станавіўся пераможцам абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.

Спяваюць у Казловіцкім народным хоры і шаноўныя ветэраны, і маладыя артысты, нават сямейныя пары ёсць. Не адзін раз падчас урачыстасці гучалі прозвішчы Раісы Іванаўны Калядка, Валянціны Анатольеўны Калядка, Валянціны Міхайлаўны Насілоўскай, Святланы Іванаўны Казлоўскай, Марыны Уладзіміраўны Бандарэнкі і іншых удзельнікаў хору са стажам.

Шматлікія віншаванні, шчырыя словы захаплення ўнікальнымі галасамі казловіцкіх артыстаў гучалі са сцэны ад гасцей свята. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Міхаіл Паўлавіч Варабей падкрэсліў, што Казловіцкі народны хор – гонар Случчыны. Ганаровую грамату Слуцкага райвыканкама ўручыў кіраўніку народнага хору Святлане Генадзьеўне Расіч, адзначыў ганаровымі граматамі Слуцкага райвыканкама ўдзельнікаў калектыву. У прывітальным адрасе Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці – словы ўдзячнасці за зберажэнне і развіццё здабыткаў нацыянальнай песеннай культуры, вернасць харавому мастацтву. Заслужаны калектыў адзначаны падзякай Міністра культуры Рэспублікі Беларусь.

Ганаровыя граматы галоўнага ўпраўлення па ідэалагічнай рабоце, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама, граматы абласнога цэнтра народнай творчасці ўручылі ўдзельнікам хору. Павіншаваў харавы калектыў дырэктар ААТ «Казловічы-Агра» Сяргей Уладзіміравіч Пенязь, уручыў падарункі ад гаспадаркі. Цудоўныя творчыя нумары ўстаноў культуры Случчыны дапоўнілі канцэртную праграму. Колькі было шчырых цёплых слоў удзячнасці, як ганарацца артыстамі хору, любяць іх творчасць! Казловіцкі народны хор – сапраўдная каштоўнасць Случчыны.

Ірына ВЕЧАР
Газета «Слуцкий край»

Если вы нашли ошибку, выделите ее и нажмите Shift + Enter или нажмите сюда, чтобы сообщить нам.

Не копируйте текст!